Рым: кардынал Конрад Краеўскі адправіў пахавальную св. Імшу за польскага бяздомнага

Раніцай 9 лютага Aпостальскі элемазінарый кардынал Конрад Краеўскі адправіў, ад імя Папы Францішка, пахавальную святую Імшу за памерлага польскага бяздомнага, 62-гадовага Яна.

Памёр ён 8 снежня 2018 года ў Рыме. Само пахаванне магло адбыцца толькі пасля двух месяцаў з-за бюракратычных працэдур.

Паведамляючы пра гэта, дырэктара прэс-службы Апостальскай Сталіцы Алесандро Жызоці патлумачыў, што св. Імша адбылася ў касцёле Санта-Спірыта-ін-Сасія, бо ў гэтым раёне, размешчаным недалёка ад плошчы Святога Пятра, памерлы правёў апошнія гады свайго жыцця.

У святой Імшы прынялі ўдзел шматлікія бяздомныя, сёстры законныя і валанцёры супольнасці св. Эгідзія. Бяздомнага паляка пахавалі на могілках Фламініа ў паўночнай частцы Рыма.

ekai.pl

для друку для друку