«Рыцараў Беззаганнай» запрашаюць у Удзела на сустрэчу

25 жніўня ў парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Удзеле пройдзе сустрэча ўдзельнікаў таварыства «Рыцарства Беззаганнай», створанага св. Максімільянам Кольбэ.

Таварыства было закладзена ў 1917 годзе спачатку як малітоўны рух, а праз некалькі гадоў зацверджана Папам Рымскім. У Беларусі да таварыства «Рыцарства Беззаганнай» належыць каля дзвюх тысяч вернікаў, дзейнічаючы ў межах парафій і ад іх імя.

Пачатак сустрэчы — 10.30. У праграме — адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту, Святы Ружанец, святая Імша, абед, канферэнцыя.

Пра свой удзел арганізатары просяць загадзя паведаміць па тэл. +375 29 945 70 91 — а. Яраслаў Банасяк OFMConv.

для друку для друку