Рымскі форум на тэму ватыканска-расійскіх адносін

6-7 лістапада 2017 года ў Папскім грыгарыянскім універсітэце ў Рыме будуць абмяркоўваць адносіны Апостальскай Сталіцы з Расіяй і ўсходнім хрысціянствам падчас пантыфікатаў Яна Паўла II, Бэнэдыкта XVI і Францішка.

Арганізатарамі канферэнцыі з’яўляюцца Цэнтр польска-расійскага дыялогу і згоды – польская грамадская ўстанова, створаная ў адпаведнасці з парламенцкім законам для пашырэння дыялогу з Расіяй і аб Расіі, а таксама Цэнтр думкі Яна Паўла II, варшаўская ўстанова, чыя місія заключаецца ў папулярызацыі дасягненняў святога.

Удзельнікі форуму сканцэнтруюцца на аналізе дыялогу з пункту гледжання вопыту Польшчы і суседніх краін, на ролі польскага досведу ў гэтай галіне, а таксама на палітычным значэнні экуменічнага дыялогу, са спасылкай на погляды Яна Паўла II па гэтым пытанні і іх успрыняцце ў Расіі.

Удзел у дыскусіі возьмуць: арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі; былы Апостальскі нунцый у Польшчы, арцыбіскуп Юзэф Кавальчык; італьянскі філосаф Рока Буцільёнэ; прафесары Міраслаў Мірановіч і Андрэй Зубаў.

Ватыканскае радыё

для друку для друку