- Каталіцкі Веснік - http://catholicnews.by -

Ружанцы: «нязначныя» і «патэнцыйна небяспечныя»?

[1]Гэтыя ружанцы былі канфіскаваныя ў мексіканскіх мігрантаў, якія спрабавалі нелегальна перасекчы мяжу ЗША, паколькі памежна-мытная служба ЗША класіфікавала іх як прадметы «нязначныя» і «патэнцыйна небяспечныя».

Фатограф Том Кіфер працаваў прыбіральшчыкам у працэсінгавым цэнтры памежна-мытнай службы ў горадзе Ахо (штат Арызона), размешчаным на адлегласці 50 міль ад мяжы з Мексікай. Нядаўна ён прадставіў праект «El Sueño Americano» (ісп. «Амерыканская мара»). Яго фатаграфіі паказваюць рэчы, якія мелі пры сабе людзі на шляху да «амерыканскай мары».

Па матэрыялах Credo [2]