Ружанцовы Кангрэс пройдзе ў Магілёве 6 кастрычніка

Дарагія чытачы, ужо набліжаецца ружанцовы месяц кастрычнік. Звяртаемся з запрашэннем на Ружанцовы Кангрэс, які адбудзецца ў Магілёве ў суботу, 6 кастрычніка, з 10.00 да 18.00, да святароў, сясцёр законных, а перад усім да чальцоў колаў ружанцовых.

Падобна як і ў мінулым годзе, мэта Кангрэса, які арганізуюць дамінікане, – духоўная і інтэлектуальная фармацыя асоб, якія горача моляцца на ружанцы. У гэтым годзе асаблівым апекуном Кангрэса будзе св. Тамаш з Аквіну. Плануюцца 4 канферэнцыі, якія прамовяць запрошаныя госці, малітва ружанцовая з медытацыяй на першую суботу месяца і час на сведчанні аб ласках, атрыманых праз пасрэдніцтва Каралевы Ружанца Святога.

На заканчэнне Кангрэса адбудзецца ўрачыстая Эўхарыстыя, якую будзе цэлебраваць біскуп.

Праграма Ружанцовага кангрэса 

9.30–10.15 – рэгістрацыя ўдзельнікаў;
10.20 – адкрыццё кангрэса;
10.30 – 11.10 – даклад айца Віталія Сапегі OP : “Св. Тамаш Аквінскі, Доктар Касцёла – жыццё”;
11.15 – 11.55 – Даклад айца Міхала Ермашкевіча ОР – “Каментарый св. Тамаша Аквінскага да малітвы: Ойча наш,  Вітай Марыя і Credo”;
*** – пытанні да дакладчыкаў, дыскусія, размова;
12.15–13.00 – набажэнства першай суботы месяца: 15 хвілін медытацыі і ружанец перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам;
13.00–13.50 – абед, кава/гарбата;
14.00-14.40 – Даклад сп. Алеся Жлуткі – “Св. Тамаш прачытаны на нова”;
14.45 – 15.10 – Даклад айца Марыяна Хануска OP – “Св. Тамаш, вучэнь і настаўнік – любоў да Святога Пісання ”;
*** – пытанні да дакладчыкаў, дыскусія, размова;
15.30 – 15.55 – перапынак;
16.00 – 16.40 – сведчанні аб пладах малітвы ружанцовай у жыцці;
16.40 – падрыхтоўка да літургіі;
17.00 – Эўхарыстыя.

У складзе пакета, які бясплатна атрымае кожны ўдзельнік Кангрэса, будуць, між іншым, дзве цікавыя кнігі, перакладзеныя на беларускую мову. Першая з іх змяшчае каментарыі св. Тамаша да малітваў: «Ойча наш», «Вітай, Марыя» і да Вызнання веры. Штодзённыя малітвы словамі гэтых малітваў, а таксама ўважлівае прачытанне каментарыяў св. Тамаша напэўна нас узбагацяць. Другая кніга, якую атрымаюць удзельнікі, – праца праф. Стэфана Свержаўскага «Святы Тамаш прачытаны наноў». Гэта кароткі сінтэз філасофіі і тэалогіі геніяльнага Доктара Касцёла. Будуць яшчэ іншыя неспадзяванкі: цішоткі і кубкі, а таксама абед і гарбата.

Вельмі просім аб малітве ў інтэнцыі Ружанцовага Кангрэса.

Звяртаемся з гарачай просьбай! Каб мы маглі добра падрыхтавацца, патрэбна інфармацыя колькі асоб і адкуль прыедзе. (У мінулым годзе было каля 200 асоб). Гэта вельмі важная інфармацыя! Тэрмін запісу груп і асоб – да 25 верасня. Чым раней звернецеся, тым зручней для арганізатараў. Просім таксама праінфармаваць, калі сітуацыя зменіцца. Чакаем вас! Запрасіце блізкіх!

Кантакты:
а. Раман: +375292919211; +48664570570 (sculzop@gmail.com)
а. Павел: +375299202007; 80222412939.
Адрас для карэспандэнцыі: а. Раман Шульц ОР, вул. Якубоўскага 39/18, 212026 г. Магілёў

а. Раман Шульц ОР

для друку для друку