Ружанцовую інтэрнэт-эстафету супраць каранавіруса ініцыявалі ў Італіі

CORONA (ANTI) VIRUS — ружанцовае нтэрнэт-эстафета, ініцыявана ў Італіі. З-за адсутнасці магчымасці ўдзельнічаць у Эўхарыстыі, вернікі мабілізуюцца на бесперапынную малітву.

«Мы падумалі аб умацаванні нашай касцельнай супольнасці і ўсёй Італіі, у абдымках малітвы, якая будзе трываць і днём і ноччу без перапынку: карона, якая не перарываецца дзеля таго, каб выстаяць у распаўсюджванні каранавіруса, а таксама гэта магчымасць атрымаць значна больш для жыцця вечнага»- пішуць ананімныя стваральнікі ініцыятывы, якая набірае папулярнасць сярод інтэрнэт карыстальнікаў.

Прынцып просты: на адпаведным сайце неабходна запісаць імя і горад, а таксама паўгадзіны для «малітоўнага чування» у спецыяльна падрыхтаваным графіку. Так узнікае бесперапынная эстафета ружанцовай малітвы, якая распаўсюджваецца па ўсей Італію, а неўзабаве, можа, і па-за яе межамі. Малітва адбываецца ў інтэнцыі ўсіх людзей, якіх так ці інакш закранула эпідэмія каранавіруса ці яе наступствы і звязаныя з ёй змены штодзённага функцыянавання.

«Няхай мы здолеем па-хрысціянску перажыць гэтыя цяжкасці, з поглядам, накіраваным у неба, як магчымасць для навяртання, для погляду на жыццё вакол нас як на незаслужаны дар Айца, які ўсё робіць добрым і нястомна кліча нас да сябе», — пішуць ініцыятары.

Да гэтай малітвы можна далучыцца праз сайт www.recode.digital/corona-anti-virus.

CREDO

для друку для друку