Рух «Сужэнскія cустрэчы» запрашае на сямейныя рэкалекцыі пад Мінскам

Рух «Сужэнскія сустрэчы» запрашае сем’і прыняць удзел у сужэнскіх рэкалекцыях, якія пройдуць з 1 па 3 лютага пад Мінскам (у Ляскоўцы). Гэта сапраўды ўнікальная магчымасць аднавіць і пераасэнсаваць свае сужэнскія адносіны праз прызму дыялогу.

Унікальная праграма сужэнскіх рэкалекцый ад «Сужэнскіх сустрэч» дазваляе аднавіць свае адносіны, атрымаць дзейсны інструмент па выхаду са шматлікіх канфліктных сітуацый, паглыбіць давер і ўзаемаразуменне, нанова адкрыць цеплыню сваіх адносін, зрабіць пэўныя крокі па выхаду з крызісаў сужэнскага жыцця, закласці дыялог у падмурак сваёй сям’і.

«Ваша сям’я нарадзілася, каб быць шчаслівай! Прапануем перажыць рэкалекцыі і пакаштаваць смак шчасця жыцця ў дыялогу. Вы атрымаеце сапраўдны інструмент, якім зможаце самі карыстацца кожны дзень ў сваім штодзённым сямейным жыцці»,— адзначаюць арганізатары.

У рэкалекцыях абавязковы ўдзел абаіх сужонкаў, без дзяцей і ва ўсёй праграме.

Запрашаюцца ўсе сем’і, незалежна ад канфесійнай прыналежнасці (і католікаў, і праваслаўных, і не практыкуючых хрысціянаў), тыя, хто жыве ў шлюбе, і тыя, хто толькі распісаны у ЗАГСе.

Пачатак 1 лютага ў 18.00, заканчэнне 3 лютага каля 15.00.

Усім неабходным удзельнікі будуць забяспечаны.

Адрас: цэнтр «Caritas» у вёсцы Ляскоўка каля Бараўлян (Мінскі раён).

Тэлефоны для запісу на рэкалекцыі:
‎+375 29 316 95 59 Вольга
‎+375 29 341 68 23 Сяргей

Catholic.by

для друку для друку