Рух «Сужэнскія сустрэчы» запрашае сем’і ў сакавіку на рэкалекцыі ў Баранавічы

Запрашаем сем’і на сужэнскія рэкалекцыі ад руху “Сужэнскія сустрэчы”, якія адбудуцца з 9 па 11 сакавіка ў Баранавічах.

Нашы сужэнствы нарадзіліся, каб быць шчаслівымі. Але кожны год, кожны месяц і кожны дзень свайго сямейнага жыцця мы сутыкаемся са шматлікімі спакусамі, выпрабаваннямі адносін, шматлікімі канфліктнымі сітуацыямі і непаразуменнямі, губляем цеплыню і цікавасць адзін да аднаго, падчас не маем сіл прабачыць.

Як мы выходзім з гэтых складаных сітуацый? Ці даём рады? Ці маем інструмент будавання сталых адносін? Ці маем адвагу адкрыцца на цяжкія пытанні? Падчас рэкалекцый сем’і ў крызісе атрымаюць не толькі надзею, але і рэальны інструмент на далейшае будаванне адносін, маладыя сем’і змогуць пачаць будаваць моцны падмурак сваіх маладых адносін, а ўсе астатнія – сапраўды паглыбяць сваё каханне і ўзаемапаразуменне.

На рэкалекцыі могуць прыехаць сужэнцы ў розным узросце, з розным досведам сямейнага жыцця, з розным узроўнем ведаў, ступенню пабожнасці і розным веравызнаннем, пары, якія толькі распісаліся ў ЗАГСе, а таксама сужэнствы ў паўторным шлюбе.

У рэкалекцыях абавязковы ўдзел абодвух сужэнцаў, без дзяцей і ва ўсёй праграме.

Пачатак 9 сакавіка ў 18.00, заканчэнне 11 сакавіка каля 15.00.

Адрас: Дом Святой Тройцы, г. Баранавічы вул. Шаўчэнкі, 6.

Запіс вядзецца па тэлефонах: ‎
+375 29 729-46-35 Марына Куратнік
‎+375 29 795-40-98 Аляксей Куратнік

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі