[1]Сардэчна запрашаецца кожная сужэнская пара, якая імкнецца да развіцця сумеснага жыцця і паўнаты сямейнага шчасця на рэкалекцыі, якія адбудуцца:
27 — 29 лістапада 2015 г. у г. Баранавічы па вул. Шаўчэнка, 6 (Дом Святой Тройцы)
Удзельнiкамi рэкалекцый могуць быць усе жадаючыя сужэнствы, не гледзячы на канфесiйную прыналежнасць i наяўнасць шлюба ў царкоўных установах, узрост і стаж шлюбнага жыцця.
Запісацца на рэкалекцыі можна па тэлефонах:
у Баранавічах :
Квяткоўскія
+375 29 529 93 50 (мтс) — Саша
(дом: 8-0163-44-26-05)
+375 29 644 26 05 (Vel) — Света
у Ляскоўцы:
Іван і Алена Лубінскія +375 29 5562635, +375 29 1408456, +375 29 7821466
у Мінску:
Кузьміцкія^
+375 29 341 81 43 (Vel) — Паша
(дом: 8-017 298 76 13)
+375 29 604 54 67 (Vel) — Лена
«Сужэнскія сустрэчы» — рух у Касцёле, які арганізоўвае рэкалекцыі для сужэнцаў. Мэтай гэтых рэкалекцый з’яўляецца паглыбленне і аднаўленне сужэнскай еднасці і любові. Падчас сустрэч кожная сужэнская пара можа перажыць свежасць узаемных пачуццяў, паглыбіць сваё каханне альбо адкрыць яго нанова, аднавіць адчуванне сутнасці таямніцы шлюбу. Мужу і жонцы прапаноўваецца дыялог, які вядзецца толькі паміж імі і дапамагае лепшаму ўзаемапаразуменню, дапамагае радавацца сужэнскаму жыццю, нанова адкрываць яго прыгажосць. Паводле досведу, на рэкалекцыі могуць прыязджаць і сужэнцы, якія перажываюць сур’ёзныя канфлікты. Наогул, запрашаецца кожная сужэнская пара, якая намерваецца развіваць сваё супольнае жыццё.
suvstrechi.by [2]