Рух «Сужэнскія Сустрэчы» правядзе сямейныя рэкалекцыі ў Мінску

Запрашаем сем’і на сужэнскія рэкалекцыі ад руху «Сужэнскія Сустрэчы», якія адбудуцца з 20 па 22 красавіка ў Мінску.

Нашы сужэнствы нарадзіліся, каб быць шчаслівымі. Але кожны год, кожны месяц і кожны дзень свайго сямейнага жыцця мы сутыкаемся са шматлікімі спакусамі, выпрабаваннямі адносін, шматлікімі канфліктнымі сітуацыямі і непаразуменнямі, губляем цеплыню і цікавасць адзін да аднаго, пад час не маем сіл прабачыць.

Як мы выходзім з гэтых складаных сітуацый? Ці даём рады? Ці маем інструмент будавання сталых адносін? Ці маем адвагу адкрыцца на цяжкія пытанні? Пад час рэкалекцый сем’і ў крызісе атрымаюць не толькі надзею, але і рэальны інструмент на далейшае будаванне адносін, маладыя сем’і змогуць пачаць будаваць моцны падмурак сваіх маладых адносін, а ўсе астатнія – сапраўды паглыбяць сваё каханне і узаемапаразуменне.

На рэкалекцыі могуць прыехаць сужэнцы ў розным узросце, з розным досведам сямейнага жыцця, з розным узроўнем ведаў, ступенню пабожнасці і розным веравызнаннем, пары, якія толькі распісаліся ў ЗАГСе, а таксама сужэнствы ў паўторным шлюбе.

У рэкалекцыях абавязковы ўдзел абаіх сужэнцаў, без дзяцей і ва ўсёй праграме.

Пачатак 20 красавіка ў 18.00, заканчэнне 22 красавіка каля 15.00. Усім неабходным вы будзеце забяспечаны.

Адрас: цэнтр «Карытас» у вёсцы Ляскоўка каля Бараўлян (Мінскі раён).

Запіс вядзецца па тэлефонах:
+375 29 779-19-03 (Вольга);
‎+375 29 250-06-99 (Аляксандр).

для друку для друку