Росіца чакае сваіх пілігрымаў (+праграма)

Айцы марыяне запрашаюць 2–3 жніўня ў Росіцу на юбілейную сустрэчу, прысвечаную 20-й гадавіне беатыфікацыі мучанікаў Юрыя і Антонія. Таксама сёлета святыня ў Росіцы будзе абвешчана санктуарыем Благаслаўлёных пакутнікаў з Росіцы Віцебскай дыяцэзіі.

Урачыстасці ў гонар благаслаўлёных святароў-марыянаў, як заўсёды, распачнуцца вечарам у пятніцу. Малітоўная праграма будзе працягвацца ўсю ноч і скончыцца ў суботу святой Імшой а 11-й гадзіне.

Плануецца, што ў Росіцу традыцыйна пойдуць пешыя пілігрымкі. Усе жадаючыя запрашаюцца прыняць у іх удзел:

  • Полацк – Росіца (4 дні) — з 30 ліпеня па 2 жніўня, запіс: а. Аляксандр Жарнасек МІС, +375 29 713 02 33;
  • Друя – Росіца (3 дні) — з 31 ліпеня па 2 жніўня, запіс: а. Канстанцін Гушча МІС, +375 44 495 50 54.

Прыехаць у Росіцу, якая знаходзіцца ў памежнай зоне, можна, маючы пры сабе пашпарт.

Праграма ўрачыстасцяў

2 жніўня, пятніца

18.00 — святая Імша для пілігрымаў;
19.40 — Акафіст (вернікі Грэка-Каталіцкай Царквы);
20.30 — Ружанец з разважаннямі (Частка радасная). Праводзяць пілігрымы з Друі;
21.50 — Нешпары за памерлых;
22.30 — адарацыя, малітва праслаўлення;

3 жніўня, субота

00.00 — урачыстая святая Імша;
02.00 — працэсія на пляц мучаніцтва і адарацыя Крыжа;
03.00 — росіцкі Крыжовы шлях;
06.00 — Гадзінкі да Найсвяцейшай Панны Марыі;
07.00 — Літургія ўсходняга абраду (вернікі Грэка-Каталіцкай Царквы);
08.00 — Ютрань;
09.00 — Ружанец з разважаннямі (Частка балесная). Праводзяць пілігрымы з Полацка;
10.00 — адарацыя, споведзь;
11.00 — урачыстая святая Імша Te Deum laudamus.

catholic.by

для друку для друку