Росіца чакае пілігрымаў

Айцы марыяне запрашаюць на ўрачыстасці ў гонар бласлаўлёных мучанікаў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча, якія пройдуць у Росіцы 16 лютага.

Пачатак а 11 гадзіне.

У праграме ўрачыстасці адарацыя Найсвяцейшага Сакраманта (магчымасць споведзі), святая Імша, працэсія на пляц мучаніцтва і гарачы пасілак.

Вёска Росіца Верхнядзвінскага раёна знаходзіцца ў памежнай зоне. Для бяспечнага прыезду і пілігрымавання абавязкова неабходна мець пры сабе пашпарт.

для друку для друку