Рэкламны конкурс Чэхіі выйграла «аб’ява ад Езуса»

Рэкламны плакат

Нядаўна айцец салезіянін, каталіцкі святар Марцін Гобза, пробашч парафіі св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус на ўскраіне Прагі, выйграў нацыянальны конкурс «Залатое пяро — 2018» на лепшы рэкламны тэкст года.

Сціплы плакат з простым тэкстам быў размешчаны на сцяне парафіяльнай святыні ў пражскім раёне Кабылісы і адразу стаў папулярны ў сацыяльных сетках.

Тэкст рэкламнага плаката выглядае так: «Аб’ява. Канчатковая станцыя становіцца перасадачнай. Змена сапраўдная ад дня Вялікадня назаўжды. Па падрабязнасці звярніцеся ў бліжэйшы храм». І подпіс — Езус з Назарэта.

Як паведамляе чэшская прэса, для ўдзелу ў нацыянальным конкурсе «Залатое пяро» прымаюцца не класічныя аб’явы — абавязковай умовай з’яўляецца тое, што аўтар спрабуе ў чымсьці пераканаць або паўплываць на стаўленне грамадскасці.

katolik-gomel.by

для друку для друку