Рэкалекцыі на тэму “Мае мары і жаданні” прайшлі ў Наваполацку

З 23 па 25 жніўня ў кляштары сясцёр Змёртвыхпаўстанак у Наваполацку прайшлі рэкалекцыі на тэму “Мае  мары і жаданні”.

Кожны з нас мае свае мары і жаданні. Часам іх атрымліваецца рэалізаваць, а часам яны пераходзяць на іншы ўзровень. Дзякуючы ласцы Пана Бога яны ачышчаюцца, каб прыносіць плён.

Падчас гэтых дзён Пан Езус запрасіў кожнага ўдзельніка да сустрэчы каля студні Якуба, так як гэта было з самаранкай. Менавіта Пан першы выйшаў на сустрэчу і з вялікім прагненнем чакаў, каб пагасіць нашую прагу жывою вадою Свайго слова. Падчас рэкалекцый была цудоўная магчымасць паглядзець на свае мары і жаданні, а таксама навучыцца выбіраць тое, што каштоўнае і тое, што надае сэнс нашаму жыццю. Не амінуў сустрэчу і майстар-клас па вырабу хрысціянскага сімвалу –  рыбкі.

Кожны чалавек з’яўляецца студняй, і толькі ад нас залежыць, чым мы будзем яе напаўняць.

с. Марыя Пія CR, тэкст і фота

для друку для друку