Рэкалекцыі ў маўчанні адбудуцца ў Навагрудку

З 5 па 12 чэрвеня ў Навагрудку пройдуць ігнацыянскія рэкалекцыі. Асаблівасць такіх духоўных практыкаванняў у тым, што яны праходзяць у маўчанні, кожны дзень адбываецца размова з духоўным кіраўніком. Правядзе рэкалекцыі а. Віктар Жук SJ.

Да ўдзелу запрашаюцца вернікі, кансэкраваныя асобы і святары.

Падрабязная інфармацыя і запіс да 31 мая па тэлефоне: +375 (29) 376-02-93 (кс. Павел Раманоўскі) або на e-mail: romanowski_pawel@mail.ru

grodnensis.by

для друку для друку