Рэкалекцыі кармелітаў босых прайшлі ў Навагрудку

16-20 верасня пры парафіі Св. Міхала Арханёла ў Навагрудку браты кармэліты босыя, якія належаць да дэлегатуры ў Беларусі, правялі свае манаскія рэкалекцыі.

Апекуном беларускай дэлегатуры з’яўляецца св. Рафал Каліноўскі.

14 манахаў, якія служаць у парафіях нашай краіны, на працягу пяці дзён разважалі над Божым словам, удзельнічалі ў малітве перад выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамэнтам і слухалі канферэнцыі. Цэнтральнай падзеяй кожнага дня была святая Імша.

Варта адзначыць, што ўсе манахі Ордэну кармэлітаў маюць абавязак удзельнічаць кожны год у манаскіх рэкалекцыях, якія заўсёды працягваюцца пяць дзён.

Айцы кармэліты жадаюць выказаць удзячнасць пробашчу навагрудскай парафіі кс. д-ру Юрыю Жэгарыну за цёплае сямейнае прыняцце ў доме пілігрыма.

A. Аляксандр Стокa OCD, grodnensis.by

для друку для друку