Рэкалекцыі для сем’яў пройдуць у Ляскоўцы

19-21 кастрычніка ў Ляскоўцы адбудуцца рэкалекцыі для сем’яў.

Сужэнскія рэкалекцыі – гэта выдатная пляцоўка для адказаў на ўсе гэтыя пытанні. Кожная наша сям’я нарадзілася, каб быць шчаслівай.

  • Крызіс сужэнскага жыцця?
  • Губляеце цеплыню адносін?
  • Толькі стварылі сям’ю і хочаце будаваць яе на моцным падмурку?
  • Хочаце паглыбіць сваю любоў і марыце аб глыбокім узаемапаразуменні?

Удзельнікі атрымаюць падчас рэкалекцый рэальны інструмент для будавання адносін, якім змогуць карыстацца ў сваёй штодзённасці.

Да ўдзелу запрашаюцца сем’і ў крызісе сужэнскага жыцця, маладыя сем’і, якія толькі пачынаюць будаваць свае адносіны, а таксама ўсе сем’і, якія хочуць уліць у свае адносіны новае дыханне.

У рэкалекцыях абавязковы ўдзел мужа і жонкі, без удзелу дзяцей і ва ўсёй праграме.

Пачатак рэкалекцый – 19 кастрычніка, 18.00.
Заканчэнне – 21 кастрычніка, 15.00.

Удзельнікі будуць забяспечаны ўсім неабходным.

Адрас: цэнтр «Карытас» у вёсцы Ляскоўка каля Бараўлян (Мінскі раён).

Тэлефоны для запісу: ‎+375 (29) 779-19-03 Вольга, ‎+375 (29) 250-06-99 Аляксандр

для друку для друку