Рэкалекцыі для сем’яў пройдуць у Ляскоўцы

15-17 сакавіка 2019 года ў Ляскоўцы адбудуцца рэкалекцыі для сем’яў.

Сужэнскія рэкалекцыі – гэта выдатная пляцоўка для адказаў на ўсе гэтыя пытанні. Кожная наша сям’я нарадзілася, каб быць шчаслівай.

  • Крызіс сужэнскага жыцця?
  • Губляеце цеплыню адносін?
  • Толькі стварылі сям’ю і хочаце будаваць яе на моцным падмурку?
  • Марыце аб глыбокім узаемапаразуменні і шчаслівай штодзённасці?

Да ўдзелу запрашаюцца сем’і ў крызісе сужэнскага жыцця, маладыя сем’і, якія толькі пачынаюць будаваць свае адносіны, а таксама ўсе сем’і, якія хочуць уліць у свае адносіны новае дыханне.

У рэкалекцыях абавязковы ўдзел мужа і жонкі, без удзелу дзяцей і ва ўсёй праграме.

Удзельнікі будуць забяспечаны ўсім неабходным.

Адрас: цэнтр «Карытас» у вёсцы Ляскоўка каля Бараўлян (Мінскі раён).

Тэлефоны для запісу: ‎+375 (29) 779-19-03 Вольга, ‎+375 (29) 250-06-99 Аляксандр

для друку для друку