Рэкалекцыі для сем’яў прайшлі ў кляштары назарэтанак у Навагрудку

З 6 па 9 мая ў кляштары Кангрэгацыі Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта ў Навагрудку адбыліся рэкалекцыі для сем’яў. У сустрэчы прынялі ўдзел 18 сем’яў (70 чалавек уключаючы дзяцей), якія належаць да Асацыяцыі Святой Сям’і.

Падчас сустрэчы сужэнцам было прапанавана прыгледзецца да духоўнага жыцця благаслаўлёнай Францішкі Сядліскай, заснавальніцы супольнасці назарэтанак, і благаслаўлёных мучаніц з Навагрудка і да рэалізацыі імі Божай волі. Усе разам шукалі адказу на пытанні, чаго Бог чакае сёння ад сучасных людзей, іх сем’яў і што кожны робіць для развіцця Касцёла.

Засяродзіцца і паразважаць над прапанаванымі тэмамі дапамагаў сабраным кс. Віталій Сідорка, пробашч лідскай парафіі Св. Юзафа, рамесніка, і благаслаўлёных сясцёр-мучаніц з Навагрудка, a таксама сёстры назарэтанкі.

Рэкалекцыі, як і заўсёды, прайшлі ў цёплай сямейнай атмасферы.

У гэтым годзе Асацыяцыя Святой Сям’і будзе адзначаць 10-годдзе сваёй дзейнасці ў нашай краіне.

Kс. Юрый Марціновіч, grodnensis.by
с. Марыяна Алешчык CSFN, фота

для друку для друку