Рэкалекцыі для міністрантаў з Навагрудка адбыліся ва Уселюбе

16 міністрантаў прынялі ўдзел у рэкалекцыях, якія пачаліся ў пятніцу 8 лістапада, ва Уселюбе. У праграме былі прадугледжаны катэхэзы, малітва, супольны адпачынак і навука банцаў (танцаў з жэстамі).

Рэкалекцыі мелі перш за ўсё духоўна-інтэграцыйны характар, каб моладзь і дзеці бліжэй пазнаёміліся адзін з адным, маглі супольна супрацоўнічаць і адчуваць сябе больш адказнымі за даручаныя ім касцёльныя абавязкі.

Міністранты і кандыдаты ў міністранты паглядзелі фільм “Найвялікшы Цуд”, пра сапраўдную прысутнасць Езуса Хрыста ў Эўхарыстыі.

Падчас рэкалекцый кожны з удзельнікаў меў магчымасць паказаць свае таленты ў спецыяльна арганізаваных конкурсах па эрудыцыі, творчасці і спорту.

За актыўны ўдзел у сустрэчы некаторыя з хлапцоў былі ўзнагароджаныя памятнымі і салодкімі прызамі.

для друку для друку