Рэкалекцыі для юнакоў адбудуцца ў гродзенскай семінарыі

З 18 па 21 ліпеня ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбудуцца рэкалекцыі для юнакоў пад назвай: «Будзьце адважнымі, гэта Я; не бойцеся!» (Мц 14, 27).

Юнакоў ад 14 гадоў, а асабліва міністрантаў, запрашаюць перажыць хвіліны цішыні і разважання над сваім жыццёвым шляхам.

Удзельнікі змогуць адчуць клімат семінарыйнага жыцця, паразмаўляць з семінарыстамі і духоўнымі айцамі, а таксама ўзбагаціць свае веды адносна праўдаў веры і малітвы.

У праграме прадугледжаны сустрэчы са святарамі і семінарыстамі, малітва, разважанне над Святым Пісаннем, спартовыя гульні і іншыя мерапрыемствы.

Праграма будзе дададзена пазней.

Запіс па тэлефонах:
+375 15 262 22 22
+375 33 689 10 39

З сабой трэба мець Святое Пісанне, комжу і спартовую вопратку.

grodnensis.by

для друку для друку