Рэкалекцыі цвярозасці пройдуць у Гродне

З 30 лістапада па 2 снежня ў рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгіцкі) у Гродне пройдуць рэкалекцыі цвярозасці. Духоўныя практыкаванні арганізоўвае душпастырства цвярозасці Гродзенскай дыяцэзіі.

Праграма:

30 лістапада

18.30 – прывітанне

19.00 – святая Імша

20.30 – адкрыты сход групы ўзаемадапамогі для залежных, іх родных і блізкіх

1 снежня

10.00 – канферэнцыя

11.30 – Крыжовы шлях

Перапынак (абед)

15.00 – падрыхтоўка да сакрамэнту пакаяння, споведзь, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту

17.00 – святая Імша

Перапынак

19.00 – сходы груп узаемадапамогі для залежных, іх родных і блізкіх

2 снежня

9.00 – канферэнцыя

10.30 – святая Імша

12.00 – абмен уражаннямі, завяршэнне рэкалекцый

Арганізатары запрашаюць да ўдзелу ўсіх, каго хвалюе праблема алкагалізму і наркаманіі ў Беларусі.

Запісацца i атрымаць больш інфармацыі можна па тэлефоне: +375 33 325 57 64 (Юрый).

grodnensis.by

для друку для друку