Рэкалекцыі цвярозасці пройдуць у Баранавічах

З 20 па 22 сакавіка ў Баранавічах пройдуць рэкалекцыі цвярозасці, якія арганізоўвае душпастырства цвярозасці Гродзенскай дыяцэзіі.

Арганізатары запрашаюць да ўдзелу ўсіх, каго хвалюе праблема алкагалізму і наркаманіі ў Беларусі.

Рэкалекцыі адбудуцца ў доме айцоў вербістаў па вул. Шаўчэнкі, 6.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне: +37533 325 57 64 (MТС), +37529 17 83 634 (А1) – Юрый Гапонік.

grodnensis.by

для друку для друку