- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Рэдакцыя «Каталіцкага Весніка» пераехала на новае месца

[1]16 мая канцлер Віцебскай дыяцэзіі і галоўны рэдактар дыяцэзіяльнай газеты кс. Віктар Місевіч здзейсніў асвячэнне новага памяшкання рэдакцыі «Каталіцкага Весніка».

Кс. Віктар шчыра падзякаваў пробашчу парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім кс. Мікалаю Ціхановічу за размяшчэнне рэдакцыі ў парафіяльным доме імя кс. Юзафа Францкевіча, супрацоўніцтва і падтрымку.

Першы нумар газеты вярстаўся ў кватэры тэхнічнага рэдактара Змітра Лупача, затым быў толькі «стол» у адным з офісаў, які дазволіў на працягу трох гадоў працаваць над выпускам газеты раз у месяц. 28 верасня 2014 года рэдакцыя стала сапраўднай, ужо са сваім памяшканнем і абсталяваннем. Як узгадаў галоўны рэдактар кс. Віктар, гэта стала магчымым дзякуючы дазволу папярэдняга глыбоцкага пробашча кс. Мечыслава Янчышына, які падтрымаў дыяцэзіяльную газету і выдзеліў месца ў будынку старой плябаніі.

55 нумароў «Каталіцкага Весніка» за чатыры гады пабачылі свет менавіта ў першай рэдакцыі, і вось за два выпускі перад юбілейным 100-м нумарам — такі падарунак.

Супрацоўнікі рэдакцыі шчыра дзякуюць пробашчу кс. Мікалаю за актыўнае супрацоўніцтва, адкрытае сэрца і ўсялякую падтрымку.

Важная інфармацыя! Адрас для карэспандэнцыі застаецца той самы:
вул. Савецкая, 1
211793 г. Глыбокае
Віцебская вобл.

Марына Сінкевіч