Рэліквіі святой Фаўстыны ўшанавалі ў Віцебскай катэдры

vicebsk_fest233 красавіка ў нядзелю Божай Міласэрнасці катэдральная парафія Езуса Міласэрнага ў Віцебску адзначыла парафіяльнае свята.  

Урачыстую Эўхарыстыю канцэлебравалі пробашч Андрэй Аніскевіч разам з вікарыем Юрыем Жаўняровічам. Прыняў удзел у парафіяльным фэсце дыякан Васкрасенскай грэка–каталіцкай царквы ў Віцебску Аляксей Варанко.

Падчас святочнай Імшы прысутныя засведчылі сваю любовь і павагу да святой Фаўстыны праз ушанаванне рэліквій святой, якія былі прадстаўлены вернікам.

Напрыканцы Літургіі адбылося маленькае дзіцячае прадстаўленне, якое было падрыхтаванае пад кіраўніцтвам сясцёр-служабнічак парафіі.

vicebsk_fest30

Анатоль Бандарчук–Вошлаў, тэкст і фота

для друку для друку