Рэліквіі святога Яна Паўла ІІ знаходзяцца ў Браславе

JPIIУ Санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе існуе капліца святога Яна Паўла ІІ. Як паведамляе парафіяльны сайт, з правага боку ад цэнтральнага ўваходу ў святыню публічна выстаўлены для ўшанавання і пакланення рэліквіярый з крывёй святога Папы.

Кардынал Станіслаў Дзівіш быў асабістым сакратаром Папы Яна Паўла ІІ у 1978-2005 гадах. Ён перадаў рэліквіі Браслаўскаму санктуарыю ў 2015 годзе праз Правінцыяла айцоў сальватарыянаў кс. Пятра Філяса SDS.

JPII_2

У святыні знаходзіцца яшчэ другая рэліквія — асабістая сутана Папы Рымскага Яна Паўла ІІ, якая размешчана за шклом. Яна перададзена ў санктуарый у 2015 годзе біскупам Віцебскай дыяцэзіі Алегам Буткевічам.

JPII_3

Айцы сальватарыяне, апекуны касцёла Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе, запрашаюць да малітвы праз заступніцтва Маці Божай і св. Яна Паўла ІІ, апекуна сем’яў. У сучасным свеце кожнай сям’і асабліва патрэбна малітва і Бог, бо яна з усіх бакоў атулена пагрозамі і спакусамі злога духа.

Святы Ян Павел ІІ, абараняй іх праз Сваё заступніцтва, каб трывалі ва ўзаемнай любові!

для друку для друку