Рэліквіі св. Андрэя Баболі ў палацы прэзідэнта Польшчы

Duda-BoboliaПрэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падзякаваў правінцыйнаму айцу Томашу Ортману SJ за падарунак — рэліквіі св. Андрэя Баболі, якія айцец Ортман перадаў для капліцы прэзідэнцкага палаца, паведамляе portraitdelapologne.com.

Ва ўрачыстай Імшы прынялі ўдзел жонка прэзідэнта — Агата Корнхаузер-Дуда і дзяржсакратары канцылярыі прэзідэнта — Анджэй Дэра і Кшыштаф Шчэрски. Прысутнічаў таксама капелан прэзідэнта Збігнеў Крас.

Пасля святой Імшы Асацыяцыя памяці св. Андрэя Баболі, якая з 1992 года папулярызуе памяць Святога ў Польшчы і за мяжой, перадала прэзідэнту партрэт св. Андрэя Баболі аўтарства Фабіяна Ялохы.

Святы Андрэй Баболя быў езуітам, які пражываў на пераломе 16-17 стагоддзяў, з’яўляўся заступнікам хворых, місіянерам і выбітным прапаведнікам. Памёр пакутніцкай смерцю ў Янаве Палескім ад рук казакоў. У 2002 годзе быў абвешчаны апекуном Польшчы.

для друку для друку