Рэкалекцыі цвярозасці пройдуць у Гродне

1-3 снежня ў рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгіцкі) у Гродне пройдуць рэкалекцыі цвярозасці.

Духоўныя практыкаванні арганізоўвае душпастырства цвярозасці Гродзенскай дыяцэзіі.

Арганізатары запрашаюць да ўдзелу ўсіх, каго хвалюе праблема алкагалізму і наркаманіі ў Беларусі.

Запісацца i атрымаць больш інфармацыі можна па тэлефоне: +375 33 325 57 64 (Юрый).

grodnensis.by

для друку для друку