Рэкалекцыі распазнання паклікання адбудуцца ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне

З 3 па 6 жніўня ў будынку Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбудуцца рэкалекцыі распазнання паклікання на тэму «Пасланне Найсвяцейшай Панны Марыі з Фацімы». Да ўдзелу запрашаюцца ўсе юнакі, асабліва міністранты ад 14 гадоў.

Рэкалектанты змогуць адчуць клімат семінарыйнага жыцця, паразмаўляць з клерыкамі і духоўнымі айцамі, а таксама ўзбагаціць свае веды адносна праўдаў веры і малітвы.

З сабой трэба мець комжу і спартыўнае адзенне.

Аб планаваным удзеле неабходна паведаміць да 1 жніўня. Колькасць удзельнікаў абмежаваная!

Запісацца можна па тэлефоне: (8-0152) 77-02-34.

Адказныя за рэкалекцыі: кс. Валерый Быкоўскі (+37529 695 24 69, velcom), кс. Андрэй Лішко (+37529 744 99 61, мтс).

Праграма:

3 жніўня:

16.30 — прыезд, размяшчэнне;
17.00 — св. Імша;
18.00 — вячэра;
19.30 — спатканне, знаёмства;
21.30 — адарацыя Найсвяцейшага Сакраманта;
22.30 — адпачынак.

4 жніўня:

8.00 — пад’ём;
8.30 — ранішнія малітвы;
9.00 — сняданак;
10.00 — канферэнцыя № 1;
11.30 — разважанне над Божым Словам у групах (lectio meditatio oratio contemplatio);
12.30 — св. Імша;
13.30 — абед;
15.00 — Крыжовы шлях;
16.30 — праца ў групах;
18.00 — малітва ружанец;
18.30 — вячэра;
20.30 — адарацыя Найсвяцейшага Сакраманта;
22.00 — адпачынак.

5 жніўня:

8.00 — пад’ём;
8.30 — ранішнія малітвы;
9.00 — сняданак;
10.00 — канферэнцыя № 2;
11.30 — малітва ружанец;
12.30 — спатканне;
13.30 — абед;
15.00 — выезд на Аўгустоўскі канал;
17.30 — св. Імша;
18.30 — пагодны вечар;
22.00 — адпачынак.

6 жніўня:

8.00 — пад’ём;
8.30 — ранішнія малітвы;
9.00 — сняданак;
10.00 — агульнае спатканне, падвядзенне вынікаў;
11.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці;
12.00 — св. Імша;
13.30 — абед, ад’езд

grodnensis.by

для друку для друку