- Каталіцкі Веснік - http://catholicnews.by -

Рэкалекцыі для сужэнстваў, якія моляцца аб дары патомства, адбудуцца ў Росі

[1]3 чэрвеня ў санктуарыі Езуса Журботнага ў Росі пройдуць аднадзённыя рэкалекцыі для сем’яў, якія моляцца аб нараджэнні дзіцяці.

Падобныя рэкалекцыі ўжо праводзіліся два гады таму і пасля прынеслі свой плён: некаторыя сужэнствы далі сведчанне нараджэння новага жыцця.

Пачатак рэкалекцый у 10.00, заканчэнне — ў 20.30. З сабой неабходна мець цёплае адзенне і ежу. Кава і гарбата будуць арганізаваны пры парафіі.

grodnensis.by [2]