Рэкалекцыі для моладзі «Разважанні аб добрай смерці» адбыліся ў Мінску

rekalekcii_Minsk_3Хрысціянін у кожны момант свайго жыцця павінен быць падрыхтаваны да дзвюх рэчаў: Эўхарыстыі і смерці. «А ты гатовы памерці?» — над гэтым пытаннем і не толькі разважалі ўдзельнікі рэкалекцый «Разважанні аб добрай смерці» (РДС), якія адбыліся ў салезіянскім араторыі імя св. Яна Боско ў Мінску (Серабранка) з 13 па 14 лютага.

Тэма гэтай сустрэчы гучала так: «Пост — час асаблівай ласкі». Каля трыццаці маладых людзей з розных куткоў Беларусі адгукнуліся на запаршэнне салезіянаў і прыбылі на РДС. Адказнымі за падрыхтоўку сустрэчы былі кс. Іван Огар SDB і с. Тэрэза Сальнічэк FMA.

Рэкалекцыі распачаліся гульнёй, якая паказала, як важна правільна знайсці бяспечны шлях, каб дасягнуць канчатковай мэты — вечнага жыцця, не патануць у багне і спасуках гэтага свету. Потым адбылася канферэнцыя кс. Станіслава Краўчанкі SDB, якая адкрыла наноў практычнае значэнне посту.

Як адзначыў святар, пост — гэта час адрачыся ад непатрэбнага і таго, што крадзе час, звярнуць увагу на малітву, міласціну, учынкі пабожнасці і любові, а таксама выхоўваць устрыманнасць. Пост дае добрую магчымасць развіць больш глыбокія адносіны з Богам і з бліжнім.

Першы дзень рэкалекцый скончыўся ўласным разважаннем падчас адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту.

rekalekcii_Minsk_2
Другі дзень даў магчысць удзельнікам пазнаваць Слова Божае з дапамогай духоўнай практыкі «LECTIO DIVINO». Слова Божае не павінна заставацца толькі ў думках, яно павінна ўваходзіць у практыку жыцця.

Падчас «пустыні» — час для асабістага разважання ў цішыні — была магчымасць паразважаць над значэннем посту, прынятых пастановах і проста суцішыць сваё сэрца.

Кульмінацыяй дня стала св. Імша, на якой удзельнікі РДС разважалі над Пастырскім пасланнем Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на Вялікі пост 2016 г. Скончыліся рэкалекцыі традыцыйна: смачным абедам і падвядзеннем вынікаў.

sdb.by

для друку для друку