Рэйтынг краін, дзе хрысціяне больш за ўсё цярпелі ганенні ў 2014 годзе

India - India Christian Council and Karnataka Christian Federation  protest

Міжнародная хрысціянская арганізацыя Open Doors апублікавала спіс пад назвай World Watch List, які ўяўляе сабой рэйтынг краін паводле ступені свабоды веравызнання ў гэтых краінах. 

У той час, як 2014 год ўвойдзе ў гісторыю як год з самым высокім узроўнем ганенняў на хрысціян у цяперашні час, сённяшнія ўмовы паказваюць, што горшае яшчэ наперадзе.

Open Doors выпусціў свой штогадовы World Watch List 7 студзеня 2015 года, ён разглядае 50 краін, дзе найбольш небяспечна і цяжка быць хрысціянінам. У гэтым годзе бар’ер траплення ў спіс для краін быў вышэй, паказваючы, што ва ўсім свеце ўзровень пераследу хрысціян узрос.

На першым месцы ў спісе 2015 года 13-ы год запар знаходзіцца Паўночная Карэя.

Самы хуткі рост пераследу хрысціянаў прыпадае на Афрыку. На Блізкім Усходзе ідзе мэтанакіраваная атака на хрысціянства, у выніку якой адбываецца масавы зыход паслядоўнікаў Хрыста.
Каля 100 млн. хрысціян падвергліся пераследам па ўсім свеце, што робіць хрысціянства адной з самых пераследуемых рэлігійных груп у свеце.

Ісламскі экстрэмізм з’яўляецца асноўнай крыніцай пераследу ў 40 з 50 краін у World Watch List. Пераследы могуць прымаць самыя розныя формы, хрысціяне ва ўсім свеце рызыкуюць быць пазбаўленымі волі, падвяргаюцца катаванням, гвалтам і нават смерці з-за іх веры.

“Нават дзяржавы з большасцю хрысціян адчуваюць беспрэцэдэнтны ўзровень адчужэння, дыскрымінацыі і гвалту. У 2015 World Watch List паказвае, што велізарная колькасць хрысціян становіцца ахвярай нецярпімасці і гвалту з-за сваёй веры. Яны вымушаны хаваць сваю веру”, — сказаў прэзідэнт і галоўны выканаўчы дырэктар Open Doors ЗША Дэвід Карры.

Блізкі Усход

Блізкі Усход застаецца адным з самых жорсткіх раёнаў свету для хрысціян. Гвалт супраць хрысціян з боку групоўкі “Ісламскі дзяржава” і іншых ісламскіх тэрарыстычных груп вырасла ў такіх краінах як Ірак (3 месца) і Сірыя (4 месца). Больш за 70% хрысціян беглі з Ірака з 2003 года, і больш за 700 тыс. хрысціян беглі з Сірыі з пачатку грамадзянскай вайны ў 2011 годзе. Павялічыліся таксама пераследы ў Аўганістане і Пакістане.

Афрыка

Ужо трэці год запар большасць афрыканскіх краін на World Watch List падняліся ў рэйтынгу з-за ісламскага экстрэмізму. Кенія назірае найбольшы скачок экстрэмізму, яна паднялася ў рэйтынгу з 43 на 19 нумар. Пры адсутнасці дзеючага ўрада пераследы хрысціян застаюцца цяжкімі ў Самалі, якая захавала 2 месца ў спісе. Паўночны і Паўднёвы Судан (6 месца) і Эрытрэя (9 месца) знаходзяцца ў першай дзясятцы. Нігерыя (10 месца) з’явілася ў першай дзясятцы ўпершыню.

Азія

Паўночная Карэя застаецца найбольш небяспечным і складаным месцам для хрысціян. Па некаторых адзнаках, 70 тыс. хрысціян знаходзяцца ў турме за сваю веру. Умовы таксама пагоршыліся для хрысціян па ўсёй Азіі. У такіх краінах як Узбекістан (15 месца), В’етнам (16 месца) і Індыі (21 месца) назіраецца рост пераследаў. Асабліва трэба адзначыць Індыю, дзе пераслед абумоўлены ісламскім экстрэмізмам і індуісцкім фундаменталізмам.

Пераслед хрысціян

Пераследам хрысціян называецца любая варожасць у выніку ідэнтыфікацыі чалавека з Хрыстом. Апошнія прыклады пераследаў ўключаюць турэмнае заключэнне, катаванні, абезгалоўванне, гвалт і страту дома і маёмасці. У той час, як гвалтоўны пераслед найбольш часта асвятляецца ў сродках масавай інфармацыі, негвалтоўны пераслед таксама на ўздыме. Такія формы пераследу рэзка ўзраслі ў Іраку, Сірыі і Нігерыі, але хрысціяне і ў іншых краінах адчуваюць пераследы ў асабістым жыцці праз сям’ю, супольнасць і нацыянальныя сферы жыцця. Хрысціяне часта падвяргаюцца выгнанню з боку сям’і, страчваюць працу і нават непрымаюцца грамадствам.

katolik.ru

для друку для друку