Рэдакцыя “Каталіцкага Весніка” распрацавала ўнікальны каляндар на Адвэнт для дзетак

Прапануем увазе нашых чытачоў дзіцячы Каляндар на Адвэнт. Ідэя календара ў тым, каб заахвоціць дзетак да больш руплівага перажывання часу чакання Божага Нараджэння. Каляндар выкананы, як мазаіка. Дзеткам неабходна запоўніць малюнак Батлейкі, наклейваючы элементы, якіх не хапае. Сёлетні Адвэнт пачынаецца 29 лістапада, таму і даты на календары адпаведныя – ад 29 да 24.advent_logo

Каляндар на Адвэнт вельмі папулярны ў парафіях падчас раратаў, калі дзеці прыходзяць у касцёл і атрымліваюць ад сясцёр або святара элементы календара. Напрыканцы тыя, каму ўдалося сабраць увесь малюнак календара, атрымліваюць падарункі.

Але адвэнтовы каляндар можа выкарыстаць і дома. Напрыклад, бацькі могуць патлумачыць дзецям аб неабходнасці зрабіць нейкі добры ўчынак: атрымаць добрую адзнаку ў школе, памыць посуд, выгуляць сабаку ці памагчы з урокамі браціку або сястрычцы. За кожны добры ўчынак дзіця атрымлівае элемент-самаклейку і запаўняе каляндар. Такім чынам, зрабіўшы 26 добрых учынкаў напрацягу Адвэнту і сабраўшы ўвесь каляндар, дзеці атрымліваюць асалоду ад гульні, разумеюць патрэбу дабра і канешне могуць разлічваць на падарунак ад мамы і таты.

kvaratiki_na_kalendar_logo

Каляндар на Адвэнт памерам А4 распрацаваны ў рэдакцыі “Каталіцкага Весніка”. Мастачка – Вольга Будкіна з Глыбокага.

Замовіць каляндар можна:

1. Напісаць ліст у рэдакцыю па адрасе:

вул. Савецкая, 1
211800 г. Глыбокае, Віцебская вобласць

2. Патэлефанаваць па нумары +375 29 736 53 07.

3. Напісаць нам на э-мэйл: katalickivesnik@gmail.com. У загалоўку ліста, калі ласка, пазначце тэму адвэнтовага календара.

4. Скласці замову праз суполку УКантакце.

Кошт календара 10000 рублёў. Каляндар высылаецца накладзеным плацяжом. Пакупніку неабходна будзе аплаціць выдаткі па перасылцы.

Рэдакцыя “Каталіцкага Весніка” усім жадае плённага Адвэнту!

для друку для друку