«Распаліць астылыя сэрцы»: 26 мая «Вінаграднік» у Оршы

«З-за таго, што пашырыцца беззаконне, любоў многіх астыне» (Мц 24,12). Многія задаюць сабе пытанне куды дзеўся духоўны запал, каторы быў на пачатку. Хрыстос кажа, што гэты запал знікае па прычыне беззаконня, па прычыне граху. Ці гэта адзіная прычына? А можа гэтага запалу і не было, можа гэта былі толькі эмоцыі, толькі спецыфічны самападман? Што рабіць, каб распаліць астылае сэрца, якое перастала гарэць, або сэрца, якое, можа, і не зведала агню?

На гэтыя і іншыя пытанні спрабуем разважаць падчас чарговай сустрэчы «Вінаградніку», якая адбудзецца ў Оршы 26 мая (субота). Як заўсёды, чакае нас не толькі канферэнцыя, але і малітва, і споведзь, і, спадзяюся, шмат нечаканых падарункаў ад Госпада.

Для людзей здалёк ёсць магчымасць начлегу.

Запіс для ўсіх абавязковы і трывае да 24.05.2018 (чацвер).
Тэлефон для запісу: +375 29 5004088
Адрас: г. Орша, вул. Савецкая 6

Расклад:
09.00 — сняданне;
10.00 — ранішняя малітва;
10.30 — канферэнцыя І;
11.30 — канферэнцыя ІІ;
12.45 — абед, вольны час;
13.30 — адарацыя, споведзь, размовы;
16.30 — святая Імша;
17.30 — вячэра;
18.30-21.00 — малітва заступніцтва.

Айцец Аляксандр Жарнасек МІС

для друку для друку