Праходзіць уступная кампанія ў Катэхетычным каледжы імя З. Лазінскага ў Баранавічах

Каб стаць студэнтам Катэхетычнага каледжа неабходна:

1. Вызначыцца са спецыялізацыяй. Набор студэнтаў адбываецца ў адну з чатырох груп па спецыялізацыі на выбар:

а) катэхетыка (для жадаючых працаваць катэхетам);
б) агульная тэалогія (без права выкладання катэхізіса);
в) сямейнае кансультаванне;
г) кансультаванне ў галіне залежнасцей.

Спецыяльнасць «Катэхетыка» прадугледжана для асобаў, якія жадаюць пасля заканчэння ўстановы працаваць у парафіях у якасці катэхета (выкладчыка катэхізіса). Студэнты гэтай групы, акрамя вывучэння тэалогіі, маюць магчымасць паглыбленага навучання ў галіне тэарэтычных асноваў і практычных метадаў катэхізацыі, якія існуюць у Каталіцкім Касцёле.

Спецыяльнасць «Агульная тэалогія» прадугледжана для асобаў, якія не маюць намеру працаваць катэхетамі. Гэтая спецыялізацыя разлічаная на людзей, якія жадаюць паглыбіць сваю веру і веды, вывучаючы каталіцкую тэалогію. Акрамя гэтага студэнты маюць магчымасць удасканаліць свае веды ў галіне рэлігійнага аспекта гуманітарных навук.

Спецыяльнасць “Сямейнае кансультаванне” прадугледжана для асобаў, якія жадаюць на прафесійным узроўні дапамагаць душпастырам у вырашэнні разнастайных духоўных і маральных пытанняў звязаных з сужэнскім і сямейным жыццём вернікаў.

Спецыяльнасць “Кансультаванне ў галіне залежнасцей” прадугледжана для асобаў, якія жадаюць на прафесійным узроўні дапамагаць душпастырам у вырашэнні разнастайных духоўных і маральных праблем звязаных з разнастайнымі залежнасцямі і сузалежнасцю вернікаў.

2. Прадаставіць наступныя дакументы:

  • Заява на імя дырэктара (напісаная ўласнаручна);
  • Біяграфія (напісаная ўласнаручна);
  • Рэкамендацыйны ліст ад пробашча парафіі;
  • Копіі пасведчанняў аб сакрамэнтах хросту і канфірмацыі (мірапамазання);
  • 2 фотаздымкі 3×4;
  • Копія атэстата аб агульная сярэдняй адукацыі або іншыя дакументы аб адукацыі;
  • Копія пашпарта;
  • Медыцынская даведка па форме 086.

3. Здаць экзамен з катэхізіса і прайсці вусную кваліфікацыйную размову.

Дакументы можна падаць раней альбо непасрэдна ў дзень здачы экзаменаў.

Уступны экзамен для абітурыентаў у 2017 г.:
— 26 жніўня  — першы тур
— 2 верасня — другі тур

Увага! Пажадана перад падачай дакументаў звязацца з сакратарыятам Каледжа па тэлефоне: +375 (163) 57-93-14;  +375 (29) 513-57-92  або праз электронную пошту callegge@gmail.com і ўзгадніць час падачы дакументаў.

кс. Павел Рудзьман, дырэктар каледжа

для друку для друку