Распачаў працу афіцыйны сайт Віцебскай дыяцэзіі

30 сакавіка 2017 года распачаў працу афіцыйны сайт Віцебскай дыяцэзіі catholicvitebsk.by. На старонцы можна знайсці інфармацыю ад дыяцэзіяльнай курыі і біскупскага суда, дадзеныя па дэканатах і парафіях, а таксама прачытаць гісторыю Віцебскай дыяцэзіі.

Наведвальнікі сайта за некалькі «крокаў» могуць знайсці неабходную інфармацыю па раскладзе святых Імшаў у канкрэтнай святыні, а таксама святарах, якія там служаць, і іх кантактныя дадзеныя.

Сайт распрацаваны пераважна для афіцыйных навін з курыі.

для друку для друку