Расклад закрыцця Брамаў Міласэрнасці ў Віцебскай дыяцэзіі

vicebsk_brama018 снежня 2015 года, ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, Каталіцкі Касцёл распачаў Юбілейны Год Міласэрнасці. 13 снежня адбылося адкрыццё Святых Дзвярэй ва ўсіх катэдрах і санктуарыях нашай краіны. У Віцебскай дыяцэзіі Брамы Міласэрнасці былі адчынены ў Віцебску і Браславе.

На працягу ўсяго года вернікі, наведаўшы гэтыя святыні, мелі магчымасць перажыць і атрымаць адпуст, здзяйсняючы пілігрымку да Святых Дзвярэй і выконваючы пэўныя ўмовы.

20 лістапада, ва ўрачыстасць Езуса Хрыста Валадара Сусвету, завяршэнне Юбілейнага Года Міласэрнасці ў Каталіцкім Касцёле і закрыццё Брамы Міласэрнасці ў базіліцы св. Пятра ў Рыме ўзначаліць Папа Францішак.

У Беларусі, як і ва ўсіх краінах свету, закрыццё Святых Дзвярэй у катэдрах і юбілейных святынях пройдзе 13 лістапада.

Расклад закрыцця Брамаў Міласэрнасці ў Віцебскай дыяцэзіі:

Катэдра Езуса Міласэрнага ў Віцебску. Пачатак у 9.30. Узначаліць біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.
Санктуарый Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе. Пачатак у 11 гадзін. Узначаліць генеральны вікарый Віцебскай дыяцэзіі кс. Францішак Кісель.

для друку для друку