Расклад біскупскіх візітацый у Віцебскай дыяцэзіі на 2018 год

У 2018 годзе працягнецца апошні этап пастырскай візітацыі парафій у Віцебскай дыяцэзіі. Біскуп Алег Буткевіч наведае кожную супольнасць католікаў. Таксама гэта нагода для кіраўніка дыяцэзіі паглыбіць кантакты з душпастырамі, вернікамі і рознымі малітоўнымі і апостальскімі супольнасцямі, якія існуюць у парафіях.

Падчас такіх сустрэч адбудзецца супольная Эўхарыстыя. Будзе магчымасць падзякаваць Пану Богу за ўчыненыя дасягненні і разгледзець актуальныя пытанні з жыцця мясцовага Касцёла.

Расклад біскупскіх візітацый на 2018 год:

9 мая – Дзеркаўшчына;
27 мая – Канстанцінава, Парыж;
3 чэрвеня – Мосар;
10 чэрвеня — Задарожжа, Чарневічы, Прошкава;
17 чэрвеня — Падсвілле;
24 чэрвеня — Опса;
8 ліпеня – Новы Пагост, Барадзінічы;
15 ліпеня – Пагошча;
22 ліпеня – Відзы;
29 ліпеня – Ахрэмаўцы, Замошша, Іказнь;
26 жніўня – Плюсы;
2 верасня – Слабодка;
9 верасня – Браслаў, Урбаны.

У праграме магчымы змены.

Візітацыя з’яўляецца адной з найбольш важных падзей для кожнай парафіяльнай супольнасці, прадугледжанай у праве Касцёла (Кодэксе Кананічнага Права).

Візітацыя біскупа ў дыяцэзіі з’яўляецца апостальскай дзейнасцю і паказвае, што біскуп з’яўляецца фундаментам і знакам еднасці дыяцэзіяльнага Касцёла.

для друку для друку