Расклад біскупскіх візітацый у Віцебскай дыяцэзіі на 2017 год

У 2017 годзе працягнецца пастырская візітацыя парафій у Віцебскай дыяцэзіі. Біскуп Алег Буткевіч наведае кожную супольнасць католікаў. Таксама гэта нагода для кіраўніка дыяцэзіі паглыбіць кантакты з душпастырамі, вернікамі і рознымі малітоўнымі і апостальскімі супольнасцямі, якія існуюць у парафіях.

Падчас такіх сустрэч адбудзецца супольная Эўхарыстыя. Будзе магчымасць падзякаваць Пану Богу за ўчыненыя дасягненні і разгледзець актуальныя пытанні з жыцця мясцовага Касцёла.

Расклад біскупскіх візітацый на 2017 год:

15 студзеня – Дзісна і Завуцце;
22 студзеня – Павяцце і Ідолта;
29 студзеня – Друя і Друйск;
5 лютага – Мёры;
12 лютага – Шаркаўшчына;
26 лютага – Лужкі;
5 сакавіка – Германавічы;
23 красавіка – Паставы, парафія св. Антонія;
30 красавіка — Паставы, парафія Езуса Міласэрнага;
7 мая – Дунілавічы;
17 мая – Варапаева;
21 мая – Лучай;
28 мая – Камаі;
4 чэрвеня – Лынтупы;
11 чэрвеня – Опса;
25 чэрвеня – Пагошча;
9 ліпеня – Дрысвяты;
16 ліпеня – Далёкія;
23 ліпеня – Відзы;
8 кастрычніка –Віцебск, парафія св. Уладзіслава;
15 кастрычніка – Глыбокае;
22 кастрычніка – Мосар;
29 кастрычніка – Плюсы;
5 лістапада – Ахрэмаўцы;
12 лістапада – Іказнь;
19 лістапада – Слабодка;
26 лістапада — Браслаў.

У праграме магчымы змены.

Візітацыя з’яўляецца адной з найбольш важных падзей для кожнай парафіяльнай супольнасці, прадугледжанай у праве Касцёла (Кодэксе Кананічнага Права).

Візітацыя біскупа ў дыяцэзіі з’яўляецца апостальскай дзейнасцю і паказвае, што біскуп з’яўляецца фундаментам і знакам еднасці дыяцэзіяльнага Касцёла.

для друку для друку