Пяць тысяч ружанцаў для ўкраінскіх воінаў

«Для воінаў, якія знаходзяцца фронце ў вельмі складаных умовах, гэтыя ружанцы — знак нашай салідарнасці і падтрымкі ў малітве», — сказаў у інтэрв’ю кс. Лешэк Крыжа, дырэктар Каманды «Дапамога Касцёлу на Усходзе» Канферэнцыі епіскапату Польшчы, падагульняючы акцыю «Ружанец для Данбасу», якая завяршылася ў апошнія дні. У рамках гэтага праекта палякі перадалі на ўсход Украіны каля пяці тысяч ружанцаў.

«Ружанец для Украіны» — гэта сумесны праект Каманды «Дапамога Касцёлу на Усходзе» і Фонду дапамогі палякам Данбасу. У рамках гэтай ініцыятывы былі сабраны ружанцы, якія паспяхова перадалі байцам, якія знаходзяцца ў раёнах усходняй часткі Украіны, дзе адбываюцца ваенныя дзеянні, і ў Крым. «Ружанец для Украіны» таксама з’яўляецца заахвочваннем да малітвы за мір ва Украіне.

«Гэтыя ружанцы былі перададзеныя рыма-каталіцкім парафіях на ўсходзе Украіны, а адтуль — на фронт. З шматлікіх сведчанняў мы даведаемся, што для байцоў, якія жывуць у вельмі цяжкіх умовах, гэтыя ружанцы — знак нашай салідарнасці і падтрымкі ў малітве за мір», — падсумоўвае праект «Ружанец для Данбасу» кс. Лешэк Крыжа.

Як распавёў а. Крыжа, у бюро Каманды «Дапамога Касцёлу на Усходзе» паступаюць як сведчанні з усходняй Украіны, так і лісты, якія дадаюць да Ружанца ахвярадаўцы. Многія з іх пішуць, што з перададзенымі ружанцамі звязаная працяглая традыцыя сямейнай малітвы, паломніцтва і шматлікія атрыманыя ласкі. Як растлумачыў дырэктар «Дапамогі Касцёла на Усходзе» Канферэнцыі епіскапату Польшчы, ружанцы перадаюцца на Ўсход не толькі для католікаў лацінскага абраду.

«У адным з атрыманых лістоў было напісана, што на вайне няма атэістаў. Гэтыя словы можна распаўсюдзіць да высновы, што на вайне не існуе падзелу паміж канфесіямі. Ёсць тыя, што шукаюць выратавання, то называюць Бога і вызнаюць веру ў Яго», — кажа кс. Крыжа. Ён дадаў, што хоць праект «Ружанец для Данбасу» завершаны, неабходнасць і магчымасць падтрымліваць жыхароў гэтага рэгіёну пастаянна існуе.

«Калі хтосьці хацеў бы, то яшчэ можна адправіць ружанцы, якія мы перададзім на Усход. Як заўсёды, мы заклікаем вас маліцца за мір, і я думаю, што стагоддзе фацімскіх аб’яўленняў з’яўляецца дадатковым стымулам да гэтага. Акрамя таго, можна дапамагчы матэрыяльна. Мы стараемся рабіць гэта праз каталіцкія парафіі, размешчаныя на лініі фронту, так як мясцовыя святары маюць пастаянны кантакт з ваеннымі і спрабуюць ім дапамагаць», — кажа кс. Крыжа.

Credo са спасылкай на stacja7.pl
Пераклад Catholicnews.by

для друку для друку