Пяць гадоў таму завяршыўся пантыфікат Бэнэдыкта XVI

Пяць гадоў таму, 28 лютага 2013 года стаў апошнім днём пантыфікату Бэнэдыкта XVI, які пачаўся 19 красавіка 2005 года, праз 17 дзён пасля смерці св. Яна Паўла II. Двума днямі раней кардынал Ёзэф Ратцынгер адзначаў свой 78-ы Дзень нараджэння; у яго за плячыма было 54 гады святарства. Пантыфікат Бэнэдыкта XVI доўжыўся 7 гадоў, 10 месяцаў і 9 дзён.

11 лютага 2013 года ён абвясціў, што апошнім днём яго служэння ў якасці Біскупа Рыма, Наступніка св. Пятра і Вікарыя Хрыста будзе 28 лютага, а менавіта, што ён перастане быць Пантыфікам у 20.00, калі зачыніць дзверы Апостальскага палаца ў Кастэль Гандольфа.

У гэты дзень у промнях заходзячага сонца верталёт з Папам на борце прызямліўся ў 17.22 на ўзлётна-пасадачную паласу, размешчанай 40 км ад Рыма летняй папскай рэзідэнцыі. Бэнэдыкт XVI праехаў аўтамабілем праз сады Апостальскага палацу, а затым выйшаў на вонкавы балкон. Яго з энтузіязмам вітаў натоўп, які сабраўся на мясцовай плошчы Свабоды. Пасля кароткай прамовы Святы Айцец благаславіў вернікаў і знік унутры Апостальскага палаца.

Вакантным Пасад св. Пятра заставаўся да позняга вечара 13 сакавіка 2013 года, да моманту абрання Папам кардынала Хорхэ Марыа Берголіа, які 28 лютага таго году адзначаў 20-ю гадавіну ўступлення на пасаду арцыбіскупа Буэнас-Айрэса.

Ватыканскае радыё

для друку для друку