для друку для друку

Задаць пытанне

Тут вы можаце задаць пытанне.

105 комментариев

  1. Слава Иисусу Христу. Извините пожалуйста не могли бы Вы помочь мне. С Адресом Ватикана .Нужно отправить письмо. Большое заранее спасибо.

  2. Хвала Христу! Является ли грехом жизнь в браке без венчания? Мы не хотим венчания для галочки, поэтому планировали на лето. Сейчас не хочется по двум причинам. Первая: смерть мамы на то время еще жениха. А вторая: недостаточная подготовка мужа.До того,как мы начали встречаться он не ходил в костел, хотя и был крещен. Жить без причастия и споведи оказалось очень сложно. Неужели придется ждать еще?

  3. Вікторыя

    Хвала Хрысту!
    Сёння сярод беларусаў стала модным насіць адзенне, розныя ўпрыгожванні (завушніцы, бранзалеты) з нацыянальнай сімволікай, то бок з арнаментам. Зразумела, што арнамент — гэта тое, што прыйшло да нас з язычніцтва. Дык атрымліваецца, што насіць любую рэч з арнаментам — гэта грэх, бо арнамент — гэта язычніцкія сімвалы? Але ж гэта наша гісторыя. Ды і на сцягу Рэспублікі Беларусь ёсць арнамент.
    Патлумачце гэту сітуацыю, калі ласка.
    Дзякуй!

  4. Хвала Хрысту! Растлумачце калі ласка, што такое Святакрадства? І ці можна прымаць тады Камунію?

  5. Хвала Хрысту! подскажите пожалуйста.обязательно ли имя при рождении ребенка выбирать по святкам?

  6. Слава Христу!
    В чём состоит смысл и значение добрачной чистоты, а также боль и стыд последствий нецеломудренного образа жизни, я уже поняла (меньше года назад я вернулась к Богу). Я верю, что Он, увидев моё раскаяние, простил меня и хочет, чтобы я освободилась от своего греха и шла дальше. Как мне строить отношения с теперешним молодым человеком, который является верующим (мы договорились, что не будем жить вместе, пока мы не муж и жена: ни в одном доме, ни половой жизнью). Ему не всё равно, что у меня было до него. Моё прошлое причиняет ему боль, что изредка проявляется в неожиданных унизительных вопросах, упрёках в мой адрес (ситуацию омрачает также то, что в силу своей профессии и интересов ён пересекается с моими прошлыми мужчинами). И ещё один вопрос: как мне самой сегодня относится к ним? Нужно ли что-то объяснять? Извиняться или требовать извинений?
    Спасибо!

  7. Слава Иисусу! Меня интересует вопрос курения и как с ним бороться?

  8. Ці можна займацца йогай у звычайным фітнэс клубе? (без медытацыі, толькі практыкаванні, але з індыйскай музыкай) Часамі я сусткакаю шмат асуджэння ў каталіцкім асяроддзі , хаця не раз чула і чытала, што самі практыкаванні — нейтральныя і іх можна выкарыстоўваць на карысць здароўю. Ці ёсць у Касцёле які-небудзь афіцыйны пункт гледжання?

  9. Александр

    Хвала Хрысту! Што дрэннага ў татуіроўках?nn1

  10. Слава Христу! Пол года назад я перешла из православия в католичество после 15 лет брака с католиком (дети крещены в костеле). К вере мы с мужем, можно сказать, привели друг друга, но я ходила в костел с мужем и детьми, а в православную церковь всегда одна (и не регулярно). Я почувствовала, что это как-то нас разъединяет. Даже праздники проводились одни более торжественно (католические), а другие нет. Я учу детей молитвам, а сама, получается, молюсь другими. Перейдя официально в католичество, мне на какое-то время стало спокойно, но потом я стала думать о греховности этого шага. Большей частью, потому что православие категорично относится к католикам и считает смену конфессии большим грехом. А недавно я прочитала высказывание (здесь на сайте) ксендза о том, что необходимо всеми силами сохранять веру предков и переход в другую конфессию большой грех. Теперь я вообще мучаюсь: правильно ли я поступила. Пожалуйста, помогите мне разобраться.

  11. Хвала Хрысту! Падкажыце, калi ласка, як быць у такой сiтуацыi. Нядауна я прыступала да генеральнай споведзi. Калi падыйшоу час спавядацца нанова, раптам усвядомiла, што свядома паутараю адзiн i той жа грэх. Мы з мужам не карыстаемся натуральнымi метадамi распазнавання плоднасцi, а выкарыстоуваем штучныя сродкi. Ведаю, што нельга прыступаць да споведзi, калi дакладна ведаеш, што грэх, у якiм спавядаешся, будзеш свядома рабiць нанова. Зараз я займаюся асвойваннем натуральных метадау, каб пачаць прымяняць iх. Але на асваенне патрэбна некалькi месяцау,каб некаторы час весцi нагляд за сабой i пачаць правiльна прымяняць яго на практыцы. Вельмi пакутую ад таго, што не магу прыступiць да споведзi i прыняць удзел у эухарыстыi. Мужа не падпускаць да сябе я таксама не магу, бо ен, як чалавек няверуючы, мяне не зразумее. Цi магу я усе ж такi прыступiць да споведзi у такой сiтуацыi?

  12. Слава Иисусу Христу! Скажите: обязательно ли носить крестик? Спасибо!

  13. Хвала Хрысту! Дапамажыце, калi ласка. Мяне у дзяцiнстве хрысцiлi па-праваслаунаму. Але ж мая мацi назвала мяне Янiна i нарадзiлася я амаль у дзень святой Янiны. I шмат маiх родных католiкi, якiя жадалi, каб мяне хрысцiлi у касцеле. У свядомым узросце я хадзiла у касцел на iмшы, мне там было заусёды спакойна і камфортна. I зрэдку хаджу цяпер. Стараюся хадзіць па святах. А вось праваслауную царкву я амаль нiколi не наведвала. I вось я хачу запытацца, ці можна мне прыняць каталіцтва і калі так, то што мне для гэта трэба зрабіць ? Ці лічыцца гэта грахом — мяняць веру?

  14. Laudetur Jesus Christus! Я крещена в православной церкви, однако родители люди не воцерковленные, а я с детства хотела принадлежать к католическому вероисповеданию. Три года назад, основательно изучив историю и основные догмы католичества, я приняла осознанное и твёрдое решение причислять себя к католикам и начала ходить в костёл. Там я чувствую себя так, словно вернулась домой из далёкого пути, мне очень светло и хорошо, редко я выхожу с Имши без слёз, настолько меня переполняют эмоции. К сожалению, я ещё многого не знаю, чего-то не понимаю и очень этого стесняясь. Но насколько мне известно, перекрещиваться не нужно, ибо Бог один и вера христианская также одна. Крестик на мне католический. Три месяца назад у меня родилась доченька, и я хочу крестить её только в костёле! Крестные у нас есть, замечательная пара урождённых венчаных католиков, которые помогут мне воспитать дочь в католической вере. Скажите, есть ли какие-либо препятствия к крещению малышки (например, то, что я «самозванка»)? Как мы должны подготовиться к крещению? Добавлю, что супруг, к огромному моему сожалению, к Богу пока не пришёл, хотя в православии крещён… Конечно, мы не венчались…хотя мне очень хотелось бы этого хотя бы через много лет…Не оставьте мой вопрос без внимания и огромное спасибо.

    • catholic_admin

      In saecula saeculorum!

      Згодна кананічнага права Каталіцкага Касцёла з пераходам у каталіцтва Вы сталі каталічкай візантыйскага абраду (у Беларусі больш вядомая назва уніяты, або грэка-каталікі). Сакрамэнт хросту ўдзяляецца з ведама і згоды пробашча, да парафіі якога Вы належыце. У вашым выпадку гэта будзе грэка-каталіцкі святар, калі ў горадзе, дзе Вы жывеце, ёсць грэка-каталіцкая парафія. У выпадку, калі ў вашай мясцовасці няма грэка-каталіцкай парафіі, хрост мае права ўдзяліць рыма-каталіцкі святар.
      З дадзеным пытаннем Вам варта звярнуцца да пробашча ў вашым касцёле.

      Айцец Зміцер Чарнель

  15. Сяргей

    Слава Ісусу Хрысту! Хачу зрабіць татуіроўку з надпісам Ісус па-габрэйску ישוע у раёне сэрдца ў намеры пасвячэння свайго жыцця Збаўцы. Як ставіцца Касцёл да падобных учынкаў?

  16. Андрей

    Слава Иисусу Христу!
    Я хотел бы получить ответ какова официальная позиция Святого Престола, Католической церкви в Беларуси относительно явлений в Меджугорье. Я читал, что Ватикан на данный момент не подтвердил эти явления, и пока этого не произойдет, нельзя организовать официальные паломничества там. Отсюда вопрос — разрешается ли в церквях вешать иконы, ставить фигуры Mатери Божьей с Меджугорье? И имеют ли право священники говорить об этих явлениях(что они правдивы) во время проповеди?
    Заранее благодарю за объективный ответ!

  17. Хвала Христу! У меня возник вопрос, можно принимать Святую Кумунию три раза в сутки, если, во время фэста в Гудугайх 18,07 принимала Святую Кумунию в 12,00( ночи), потом в на утренней имшэ в 8,30, можно ли было принять Святую Кумунию (отпутсную) в 12,00( полдень)

  18. Аляксей

    Хвала Хрысту!
    Амаль усе дарослые скончылі школу, атрымалі вышэйшую ці сярэднюю адукацыю. Але, на жаль, абсалютовая большасць людзей атрымалі гэтую адукацыю несумленна, выкарыстоўваючы сродкі падману (шпаргалкі, занядбанне і т.п.). Да такіх людзей стаўлюся і я сам. Цяпер я працую, атрымліваю грошы выкарыстоўваючы дыплом, які атрымаў не добрасумленна. Ці маю я права з хрысціянскай кропкі гледжання карыстацца тым, чаго не заслужыў?

  19. Андрэй

    Добры дзень!
    Мяне завуць Андрэй, я католік па вера вызнаннію. 4 жніўня 2006 года ажаніўся з Таццянай Б. (праваслаўнай).
    1 кастрычніка 2008 года ў Нас нарадіўся сын Станіслаў.
    6 ліпеня 2009 года ў касцеле Святога Cтаніслава ў горадзе Магілеве мы пахрысцілі сына Станіслава і самі ўзялі шлюб. Есць сведкі, фотаздымкі. Ніхто не быў супраць, ніхто ні кога не прымушаў. Пасля чаго мы сваей сям’ей хадзілі у касцел на Cвята і не толькі.
    Вясной 2012 года я даведаўся, што жонкасустракаецца з другім і мне махлюе не першы год. Сыну на той момант было тры з паловай гады. Прыйшлося браць развод, 24 жніўня ен адбыўся. А праз месяц Таццяна выйшла замуж за другога.
    Праз некаторы час я даведаўся, што сына хрысцілі ў Праваслаўнай царкве. Сыну было на той момант каля пяці год. Растлумачце калі ласка, як гэта магчыма? І што мне рабіць: хто мой сын Станіслаў па вераспаведанню?
    Які грэх узялана на сябе Таццана.
    Вялікі дзякуй.
    З удзячнасцю. Чакаю адказа.

  20. А по какой причине ответили на вопросы всем, кроме меня? Со мной что-то не так? Очень странно…

    • catholic_admin

      In saecula saeculorum!
      Згодна кананічнага права Каталіцкага Касцёла з пераходам у каталіцтва Вы сталі каталічкай візантыйскага абраду (у Беларусі больш вядомая назва уніяты, або грэка-каталікі). Сакрамэнт хросту ўдзяляецца з ведама і згоды пробашча, да парафіі якога Вы належыце. У вашым выпадку гэта будзе грэка-каталіцкі святар, калі ў горадзе, дзе Вы жывеце, ёсць грэка-каталіцкая парафія. У выпадку, калі ў вашай мясцовасці няма грэка-каталіцкай парафіі, хрост мае права ўдзяліць рыма-каталіцкі святар.
      З дадзеным пытаннем Вам варта звярнуцца да пробашча ў вашым касцёле.
      Айцец Зміцер Чарнель

  21. Хвала Христу! Мой брат католик, но его не довели до первого причастия. Теперь он уже взрослый мужчина. В костёл не ходит и соответственно не хочет готовится к первому причастию и исповеди. Лежит ли на родителях грех, что в своё время не подготовили к причастию?

  22. Хвала Хрысту! Подскажите — ЧТО изображено на кресте, который носит папа Франциск?

  23. Максім

    Хвала Хрысту!
    У якіх парафіях Беларусі можна паўдзельнічаць у Святой Імшы паводле экстраардынарнай формы Рымскага абраду?

    • catholic_admin

      На пытанне адказвае а. Аляксандр Махнач SP.

      Шаноўны спадар Максім!

      Дзякую за цікавае пытанне! Трыдэнцкая святая Імша цэлебравалася да новых нормаў Другога Ватыканскага Сабору. Для таго, каб была магчымасць цэлебраваць такую св. Імшу, павінна быць адпаведная група людзей (каля 30 чалавек), якія больш-менш разумеюць лацінскую мову і такую форму літургіі. Для такой цэлебрацыі павінен быць адпаведна падрыхтаваны святар. Важна каб мы прыходзячы на Літургію, сустракаліся з Эўхарыстычным Езусам, а не толькі ўдзельнічалі ў св. Імшы як у тэатры. Асабіста я не чуў пра такія парафіі ў Беларусі, дзе існавала б такая патрэба цэлебраваць трыдэнцкую св. Імшу! Магчыма ў біскупскіх курыях нашых Дыяцэзій можна будзе атрымаць дакладны адказ на Вашае пытанне!

  24. Сяргей

    Слава Ісусу Хрысту!
    Я з’яўляюсь католікам усходнягя абраду і ў сувязі з гэтым хачу задаць пытанне. Як вядома, пры Рымска Каталіцкіх Касцёлах крыжыкі, Ружанцы, іконы прадаюцца неасвечанымі. У Праваслаўнай Царкве, звычайна наадварот. Напрыклад, калі я хачу набыць у шапіку пры царкве крыжык зробены ў візантыйскай традыцыі, ці напрыклад алей у лампаду яны будуць асвечаны святаром.
    Правільна лі я разумею, што грунтуючысь на дэкларацыі «Dominus Iesus» у адносінах да Праваслаўнай Царквы, гэтыя рэчы ўжо з’яўляюцца асвечанымі належным чынам і ніякага “пера/даасвячэння” не патрэбна?
    З павагай,
    Сяргей

  25. Андрей

    Хвала Хрысту!

    Хотелось бы задать следующие нескромные вопросы:
    1) использование презервативов в сексуальных отношениях мужа и жены являются грехом или нет? если да, то каким?
    2) разнообразие в сексуальных отношениях мужа и жены, доставление удовольствия различными способами является грехом или нет? если да, то каким?

    Дзякую за адказы!

  26. Хвала Хрысту! Моя подруга находясь в состоянии психического растройства повесилась.Она никогда бы этого не сделала , если б её рассудок не помутился.Это считается грехом, ведь её действия не были осознанными?

  27. Хвала Хрысту!
    У жнiунi 2013 года нам з мужам быу удзелены сакрамэнт шлюбу. У чэрвенi 2015 года у нас нарадзiлася дачка. Мы з дачкою пераехалi да маiх бацькоу, муж 1,5 тыднi пажыу з намi, пасля чао пераехау на кватэру, якую здымалi раней мы разам з яго бацькамi. Мой муж быу супраць хрышчэння дачкi, пачау жыць сваiм жыццем, ездзiць на фестывалi, шашлыкi, пляжы i г. д. Гэта усе скончылася у вераснi тым, што ен пачау жыць з iншай дзяучынай i папрасiу развод.
    У мяне такiя пытаннi: цi магу я пахрысцiць дачку без дазволу цi хаця б з дазволам, але без прысутнасцi мужа? Цi магу я спавядацца ды прымаць Цела Хрыста? Якiм чынам я магу атрымаць дазвол на асобнае пражыванне цi ануляванне нашага шлюбу i пры якiх умовах?

  28. Хвала Хрысту!
    Імя майго сына — Багдан. У каталіцкім календары ёсць некалькі дзён на працягу года, калі святкуецца Багдан. Але я не разумею, у які дзень мой сын мусіць мець свае імяніны. Падкажыце калі ласка.
    І яшчэ пытанне. Неяк на катэхэзе майму сыну і ўсім дзецям з класу задалі заданне намаляваць свайго святога. Усе дзеці намалявалі. А мой сын — не 🙁
    У інтэрнэце я шукала нешта пра святога Багдана, але не знайшла ані выявы, ані біяграфіі (жыццяапісання) 🙁 Я распавяла пра гэта катэхэтцы, што мы нічога не знайшлі пра святога Багдана і не ведаем, як традыцыйна выглядае ягоная выява. Катэхэтка таксама нічога не ведала пра святога Багдана, але сказала, што трэба дзесці ў ксяндзоў знайсці нейкую вялізную кнігу, у якой можна адшукаць адпаведную інфармацыю. І некалькі разоў абяцала узяць кнігу, але нешта перашкаджала: то ксяндза не было, то яна была занята. А потым я перастала яе «данімаць», бо яна сапраўды вельмі заняты чалавек.
    Сама я яшчэ ў інтэрнэце шукала. На польскім сайце, дзе ўсе святыя — няма Багдана. Таксама, дзе толькі польскія святыя — не знайшла. На нашым catholic.by у спісе святых таксама няма.
    А сын мяне прасіл распавесці яму пра святога, імя якога ён носіць. Я прасіла прабачэнне, што нічога не знайшла і не магу распавесці 🙁 Па гэтай прычыне ў нашай сям’і няма дня святога Багдана. У нашай сям’і такая традыцыя: я расказваю дзецям пра вядомых святых, пра традыцыі святкавання ў іншых краінах. Напрыклад пра святога Антонія, які нарадзіўся ў Лісабоне, але працаваў у Падуі. Расказваю, што я была ў тым касцёле ў Лісабоне, дзе быў ахрышчаны св.Антоні. Пра тое, што жыхары Лісабона ладзяць фэст з 12 на 13 чэрвеня. Пра тое, што ў Падуі захоўваюцца парэшткі святога, і я таксама была ў базыліцы св.Антонія. Яна вельмі велічная і прыгожая.
    І пра святога Патрыка распавядаю дзецям, кім ён быў, і якія цудоўныя традыцыі існуюць святкавання гэтага дня ў гонар св.Патрыка. І пра св.Марціна. І пра св.Люцыю. І так пра многіх святых! Канечне, дзякуючы інфармацыі з інтэрнэту. А таксама з досведу ўласных пілігрымак.
    Але пра святога Багдана — нічога 🙁 І іконак у касцёле ніколі няма з яго выявай, колькі год ужо пытаю. Але ў літургічным годзе не адзін раз прыгадваецца ў календары…
    Дапамажыце калі ласка даведацца пра яго, дайце спасылку, дзе можна пра яго пачытаць.
    Дзякуй.

  29. Слава Христу! Меня интересует вопрос — может ли молодой священник(до 1 года) отпустить грех аборта во время Рождественской исповеди?

  30. Андрей

    Хвала Хрысту! Хацелася б даведацца, колькi Святых Iмшау можа справiць святар у нядзелю і ў буднія дні. Таксама прашу растлумачыць, што такое бiнацыя і трiнацыя.

  31. Дзіяна

    Хвала Хрысту! Прашу патлумачыць, як правільна захоўвать пост, што тычыцца ежы, што можна ужываць, а што не. Шчыры пост трэба захоўваць толькі у пятніцу, ці яшчэ і ў сераду?

  32. Хвала Хрысту! А на маё пытанне ад 21.12.2015 адказу ня будзе, я так разумею?

  33. Пахвалёны Езус Хрыстус!

    Хацеў бы удакладніць пытанне адпустаў. Што разумеецца пад тэрмінам «Часовая кара за грахі» і адпуст гэтай кары? Пасля таго як грэх адпускаецца Хрыстом праз святара падчас сакрамэнту пакаяння, верніку прызначаецца пакута. Ці сэнс выканання умоваў адпусты такі ж, што і пакуты, а менавіта: накіроўваць сваё сэрца да Бога праз хрысціянскія учынкі малітвы і міласэрнасці? Ці адпусты гэта дадатак да сакрамэнту пакаяння?

    Дзякуй!

  34. Андрэй

    Хвала Хрысту! У мяне ёсць такое пытанне. Ці можна падчас вялікага посту слухаць музыку?

  35. Сяргей

    Хрыстос уваскрос!
    У бягучым годзе я пачаў цікавіцца беларускім футболам і заўзець за навічкоў вышэйшай лігі беларускага футбола, бо мы, урэшце, жывем у Беларусі. Як ставіцца Царква да заўзятараў, што ходзяць на стадыён, падтрымліваюць сваю каманду, цікавяцца футбыльным жыццём і навінамі?

  36. Андрей

    Тяжело ли учится в семинарии

  37. Хвала Хрысту!
    Такое пытанне:Пры якiх умовах чалавек можа атрымаць сакрамант канфiрмацыi без адпаведнай падрыхтоукi?

  38. Людмила

    Хвала Хрысту!

    В чем состоит смысл пожертвование Богу своей жизни и страданий за другого человека.

  39. Валерия

    Хвала Христу! Меня интересует такой вопрос: можно ли во время менструации приходить на службу?
    Спасибо

    • Валерия

      ответьте пожалуйста на мой вопрос
      спасибо

      • catholic_admin

        На пытанне адказвае а. Аркадзь Куляха OCD:
        – Дарагая спадарыня Валерыя!
        Актуальныя дакументы Каталіцкага Касцёла не абмяжоўваюць доступ да удзелу ў сакрамэнтальным жыцці ў час менструацыі. І хоць у далёкай гісторыі хрысціянства можна сустрэць тэксты паасобных тэолагаў, якія, спасылаючыся на 15 раздзел Кнігі Левіта, лічылі, што жанчына ў часе менструацыі павінна ўстрымацца ад удзелу ў літургіі, то гэтыя выказванні ніколі не сталі часткай паўсюднага навучання Касцёла. Такім чынам няма аніякіх падстаў, каб лічыць час менструацыі неадпаведным для наведвання святыняў, удзелу ў святой Імшы, набажэнствах і іншых касцёльных мерапрыемствах. Варта нагадаць, што поўны ўдзел у Святой Імшы ўключае і прыняцце чыстым сэрцам Святой Камуніі. Калі вернік не мае цяжкіх грахоў, то на моцы хросту мае права з верай, удзячнасцю і радасцю спажываць з эўхарыстычнага стала Хрыстовае Цела, якое ўмацоўвае ў розных жыццёвых сітуацыях у дарозе святасці.

  40. Слава Иисусу Христу!Извините за очень личный вопрос. Если пожилой мужчина из-за проблем со здоровьем не может закончить половой акт природным способом и делает это с помощью мастурбации-это большой грех? Мы с женой вышли из детородного возраста и не ставим целью контрацепцию. Я мастурбирую только в том случае, если жена уже удовлетворена и нам хочется, что бы и я получил разрядку. А может лучше и естественнее будет, если жена доведет меня до оргазма рукой?Она настаивает на этом. Подскажите пожалуйста, как поступать в такой ситуации. И нужно ли каждый раз исповедовать это действие? С уважением, Олег.

    • catholic_admin

      Паважаны спадар Алег!
      Дзякуй Вам перад усім за адкрытасць і адвагу! Ваша пытанне, якое адносіцца да інтымнай сферы чалавечага жыцця, датычыць элементаў маральнага навучання Касцёла ў сферы сексуальнасці і сужэнства. Найлепш было б адказаць падчас споведзі ці духоўнай размовы, бо тады ёсць магчымасць высветліць маральную вартасць прадмету дадзенага чыну, яго мэты і акалічнасцей. Тым не менш, абапіраючыся на маральныя нормы Каталіцкага Касцёла, паспрабую даць агульны адказ на пастаўленае пытанне.
      Сакрамэнт сужэнства – гэта сакрамэнт любові і сувязі, якая ажыццяўляецца, калі сужонкі разам моляцца, працуюць, размаўляюць, і калі яны клапоцяцца пра сваё сексуальнае жыццё. Касцёл у шматлікіх дакументах і выказваннях паказвае і ахоўвае каштоўнасць сужэнства ва ўсіх яго вымярэннях. Каталіцкая дактрына датычыць усіх вернікаў, як маладых, так і тых, хто ідзе праз восень жыцця. Благаслаўлёны папа Павел VI навучае пра чатыры характэрныя рысы сужэнскай любові. Яна – чалавечая (і пачуццёвая і духоўная), цалкавітая, верная і плодная . Вынікае гэта з праўды, што жанчына і мужчына ў сужэнстве так цесна яднаюцца з сабою, што становяцца адным целам (пар. Род 2, 24). Неабходна тут узгадаць, што між іншым дзякуючы целу, як жанчына так і мужчына выражаюць сябе як асобы. Сужэнства будуецца перад усім на ўзаемнай любові, якая мае шмат вымярэнняў і не абмяжоўваецца толькі да цялеснай або пачуццёвай сферы. Любоў у сужэнстве выражаецца і здзяйсняецца асаблівым чынам праз сужэнскі акт, які інтымна яднае сужэнцаў. Такія акты, ”здзейсненыя сапраўды па-чалавечы, становяцца праявай і падтрымкай узаемнага аддання, радасным і поўным удзячнасці ўзбагачэннем сужэнцаў” . Важным элементам каталіцкага вучэння пра сужэнства з’яўляецца прапаведванне роўнасці, годнасці сужэнцаў, а таксама фізічнай і духоўнай вернасці ў шчасці і нешчасці . Менавіта вернасць, ўзаемная пашана і падтрымка на працягу ўсяго сумеснага жыцця, дзякуючы ласцы сакрамэнту, дапамагае сужэнцам неперарыўна кахаць адно аднаго, бяручы пад увагу як узрост, так стан здароўя ці іншыя акалічнасці. Паколькі сужэнства ёсць дарам Божага Провіду, то неабходна памятаць і пра яго духоўнае вымярэнне і аднясенне да Бога. Сужэнцы праз малітву, удзел у сакрамэнтадьным жыцці Касцёла, літургіі і набажэнствах, набліжаюцца да Бога, а таксама да сябе. Нельга забываць і пра цноту памяркоўнасці, устрыманасці і ахвярнасці, якая часам патрабуе самаадрачэння ды прыняцця другога боку з яго кандыцыяй як фізічнай так маральнай і духоўнай.
      Святы Ян Павел ІІ навучае, што сужэнцы пакліканы Богам да пастаяннага ўзрастання ў камуніі праз штодзённую вернасць абяцанню узаемнага поўнага дару саміх сябе . Касцёл часта кажа пра з’яднанне сужэнцаў, выразам якога ёсць сэксуальны акт. Паводле папы Францішка сексуальнае з’яднанне ў сужэнстве – гэта дарога ўзрастання ў жыцці ласкаю . Тэалогія сужэнскага жыцця прызнае, што розныя формы кахання, блізасці, праяўленні чуласці ці пяшчоты не маюць такой сілы як сам сужэнскі акт. Трэба аднак памятаць, што сексуальyасць – гэта багацце, якое нельга разглядаць у катэгорыі ўзнагароды ці забаўлення, але як міжасабовая мова, дзе другая асоба ўспрымаецца сур’ёзна, з яе свяшчэннаю і недатыкальнаю каштоўнасцю .
      Касцёл у сваім маральным навучанні, абапіраецца на натуральным законе, Аб’яўленні і Традыцыі. Бываюць выпадкі, калі сексуальнае з’яднанне па розных прычынах немагчыма. Кажучы найбольш агульна, у прадстаўленай спадаром Алегам сітуацыі найлепшым выбарам могуць быць іншыя формы праяўлення сужэнскага кахання, згодныя з натурай чалавечай асобы, а таксама, на колькі гэта магчыма, пошукі вырашэння праблем, непр. праз адпаведнае лячэнне. Спадар Алег пытаецца пра маральнасць мастурбацыі ў сужэнстве. Ва ўзгаданым прыкладзе хутчэй гаворка ідзе пра петынг, бо мастурбацыя мае аўтаэратычны характар. Касцёл у сваім навучанні падае толькі агульныя прынцыпы сексуальнай маральнасці, не ўваходзячы ў падрабязнасці сужэнскіх адносін, якія заўсёды застаюцца індывідуальнымі. Абапіраючыся на агульных нормах, можна сцвердзіць, што сужэнцы могуць і павінны аказваць адзін аднаму чуласць і развіваць каханне між іншым праз словы, жэсты ці пяшчоты. Яны маральныя ў такім выпадку, калі не замяняюць сужэнскага акту альбо калі яму спрыяюць.
      Кажучы пра мастурбацыю, Каталіцкі Касцёл лічыць яе сур’ёзным неўпарадкаваннем у сферы маральнасці. Як абгрунтаванне такога меркавання прымаецца факт, што аўтаэратычныя чыны здзяйсняюцца па-за сужэнскім з’яднаннем і без праўдзівых сексуальных адносін . Нармальнай формай адносін з’яўляюцца менавіта пяшчоты. Няма грэху, калі яны з’яўляюцца часткай сужэнскага акту або ў тым выпадку, калі сужэнцы не могуць здзейсніць сексуальны акт. Тут трэба яшчэ раз паўтарыць, што пяшчоты не могуць стаць намеранай заменай сужэнскага акту з яго фтзічнымі вынікамі, незалежна ад стану ці сітуацыі сужэнцаў.
      Споведзь як сакрамэнт паяднання і пакаяння патрабуе поўнага вызнання ўсіх цяжкіх грахоў. Калі ёсць сумненні адносна сваіх чынаў, то варта задаць пытанне спаведніку. У некаторых выпадках можа быць таксама карысным расказаць святару падчас споведзі пра перажыванне сваёй сексуальнасці з мэтаю ўпэўніцца пра правільнасць сваёй дарогі да святасці.
      Пры аказіі пададзенага пытання варта нагадаць, што менавіта канфесіянал, а таксама духоўная размова са святаром ёсць найбольш адпаведнай прасторай для вырашэння маральных праблем. Можа здарыцца так, што святар актуальна не зможа адказаць на некаторыя пытанні. У такім выпадку трэба прасіць, а нават чакаць, каб да наступнай споведзі ці размовы ён высветліў пытанне.
      Падтрымліваю ў малітве!

      Аркадзь Куляха OCD

  41. Хвала Хрысту! У меня такой вопрос, если мы с парнем имели сексуальную близость, и хотим повенчаться, у нас ксенз будет про это спрашивать? И это как то повлияет на венчание? Повенчают с имшой или нет?

  42. Сергей

    Здравствуйте.

    У меня по линии отца все католики, по линии матери — православные.
    в детстве, не спрашивая отца, меня покрестили в православие (но, архивы утеряны — матери как-то понадобилась справка о моём крещении, не смогли найти — в той церкви утеряны архивы за несколько лет, как раз когда я крестился).
    я пробывал посещать православную церковь, но мне там ощущался достаточно сильный дискомфорт. Пребывание на богослужениях было там для меня больше как «обязаловка».
    Я ощущал себя скорее крещённым ради каких-то культурных традиций ,принятых в нашей местности, чем верующим христианином. Я был скорее атеистом, который вынужден ходить в храм ради того, что бы не обидеть мать и её родных, ради неких «традиций».
    Однажды, родные отца пригласили меня в костёл. Хотя и православные священники периодически говорили про то, что все католики — еретики, но я видя пример своих родных католиков и друзей католиков, которые по жизни являлись достаточно добрыми людьми, решил всё-таки сходить. Тем более, что Библия — она одна для всех и Христос он тоже для всех общий.
    Время во время имшы пролетело незаметно. Я вышел из костёла с чувством какой-то окрыленности и облегчения. Я впервые в жизни подумал, что, наверное, Бог всё-таки есть.
    В следующий раз я уже сам попросил их меня взять с собой. Так я и хожу уже почти три года.
    Я стал по-настоящему верить в Бога, в Христа. Стал многое из того, что говорил ксёндз применять в своей жизни. И я вижу, что это в лучшую сторону влияет на мою жизнь.
    Я даже подумавал о том, что бы официально перейти в католичество, но есть проблема с матерью и родней по её линии. Она и так достаточно негативно воспринимает мои посещения костёла. Мирится только через моё совместное с ней посещение православного храма на православное же Рождество. Её родня же предлагает пройти обряд очищения и покаяния у знакомого православного батюшки, который их постоянно третирует на тему, что как допустили, что я с еретиками связался.
    Но мои аргументы о том, что меня во-первых, меня крестили в православие без моего разрешения, во-вторых, нигде юридически не зафиксировано, что я крещён именно в православие и православная церковь никак не сможет доказать, что я принадлежу к её пастве — остаются без внимания.

    Но, вопрос в другом:
    Первые несколько посещений я крестился по-православному, но ловил на себе косые взгляды от соседей, которые крестились по-католически. Прямой словесной или физической агрессии они не проявляли, но лица у некоторых было достаточно недовольные. В последущие посещения и до сих пор я крещуюсь по-католически. И всё нормально.
    — Насколько неприемлимо для Католической церкви то, что я, будучи крещён в православие (хотя это и юридически документально нигде не потверждено) хожу на имшу, по-католически крещусь во время имшы?
    — Как быть, если я буду жениться и мы с будущей женой захотим повенчаться. Ведь ксёндз спросит про вероисповедание. С одной стороны, я не могу перейти в католичество официально (и в греко-католики тоже) пока жива мать, с другой стороны я никак официально не зарегистрован как православный, а в костёле от крещённых в православие требуют принести справку из православной епархии о том, что они — крещённые, но такую справку я не смогу принести т.к. документы утеряны, но врать ксендзу и говорить что я изначально крещён в католичество, не знаю…. насколько возможен такой компромисс?

  43. Евгений

    Так случилось,что на фирме. где я работал, произошло значительное сокращение штатов. После потери работы я так и не смог трудоустроиться. Через знакомых посоветовали подработку на 4 месяца в России.
    На новом месте работы примерно треть были белорусы, остальные — местные. Через примерно три недели узнали, что я католик. Они достаточно зло отреагировали на это. Стали говорить о том, что католичество — лживая религия, отошла от истинного христианства. Что все Папы Римские на самом деле тайно поклоняются сатане и тому подобное. Я отверг весь этот бред. Но, тогда они меня нашли во «вконтакте» и накидали мне в личные сообщения ссылки на статьи, размещённых на православных сайтах. Я перешёл по ссылкам. Я просто был в ужасе. Исключительно злобные и агрессивные ресурсы. Обличают всех и вся, кто не является православным, все кругом враги. Много гадостей про Костёл и Папу. Неудивительно, что у людей, которые всё это читают, такой сплошной негатив ко всему «не-православному». Потом скинули мне ссылки на фильмы Галины Царёвой о вреде католичества. И другие фильмы, где православные священники плохо говорили о Костёле и Папе.
    Я коллегам сказал ,что их дело верить в эти сайты или нет. Католики — такие же христиане как и православные и нормально относятся к другим христианам. Они вроде успокоились, но потом, когда в одну из суббот было что-то наподобие «корпоратива» напились и стали утверждать, что недолго осталось, что навели в Донецке порядок, разогнали униатов и католиков ,что придут и «в Белоруссию» (принципиально никогда не назыали нашу страну правильно, хотя я указывал на правильное название), что «половину упоротых как ты вырежем, остальные сами перейдут в православие» и тому подобные гадости.
    Я вот сколько прожил в Беларуси, ни разу не слышал ни в костёле, ни от своих знакомых, ни на католических интернет-сайтах вообще ни от кого, что нужно резать православных или как-то им вредить. Наоборот, всегда подчёркивалось, что православные — такие же христиане как и мы, что они являются частью Восточных Церквей. О том, что их нужно добровольно или принудительно переводить в католичество тоже никогда не говорилось. Даже если какой-то правослваный пытается перейти в католичество, ему в самом Костёле для этого создаются много препятствий.
    Понятно. что официально православная церковь никогда не будет говорить то, о чём я вынужден был слушать. Но, ведь все эти простые православные черпают своё мнение из интернет-сайтов и фильмов, которые создаются либо с официальной поддержкой православной церкви либо неофициальной (в этом случае какой-нибудь священник писал что-нибудь как будто как частное лицо).
    Почему Папа встречается с патриархом Кириллом и не ставит вопрос о том, что бы прекратить поддерживать все эти потоки гадости?
    почему Костёл не защитил верующих на Донбассе? Ведь нас будет ожидать их участь, на территории Беларуси действуют десятки организаций, спонсируемых Россией, которые пропагандируют идеи потери нашей страной суверенитета и что должно наступить всеобщее «торжество православия», любые другие христианские течения ими категорически отвергаются.
    Почему Папа, который является главой больше миллирда католиков во всё мире, не может поставить вопрос о деятельности и целях этих организаций? Нас бросают на растерзание этим упырм? отдают под так называей «русский мир»? Половину вырежут, половину обратят в православие. По этому поводу проведут в костёлах по всему миру поминальную имшу, а потом все займутся своими обыденными делами, и про нас — миллион белорусских католиков, благополучно забудут?
    точнее, про пол-миллиона, ведь пол-миллиона вырежут.
    Когда Костёл будет защищать свои интересы и интересы своих верующих?
    Когда, наконец-таки, будет дан отпор поползновениям на католичество?
    то

  44. Интересуюсь историей. Узнала, что многие инквизиторы, существовавшие в средние века были причислены тогда к лику святых. Церковь и сейчас признает этих людей святыми? Ведь от их рук погибло огромное количество людей, на мой взгляд совершенно невинных…

  45. Татьяна

    Здравствуйте. Хотелось бы узнать как можно получить развод в католической церкви. 15 лет назад я венчалась с бывшим мужем в костеле. На данный момент мы в официальном разводе более 10 лет. Обращалась в местный костел, где мы венчались, в письменном виде. Ксендз сказал, что не указала причину развода. Я там все ясно изложила, на мой взгляд. Есть ли официальные документы, как правильно написать прошение о разводе?

  46. Добры дзень! З надыходзячымі Калядамі!!! Скажыце, калі ласка, каму можна задаць такое пытанне: ці могуць малдыя асобы (яна каталічка з веруючай сям’і, была ў сёлетняй велікоднай споведзі, некалькі гадоў назад бежмаваная; ён—хрышчоны праваслаўны) тэрмінова абвянчацца ў касцеле, без устаноўленага двух-трохмесячнага чакання, як таго патрабуюць рэлігійныя каноны. Яны ступілі ў афіцыйны шлюб (зарэгістраваліся ў ЗАГСе) і чакаюць нараджэння дзіцятка Калі ёсць магчымасць адкажыце, калі ласка, тэрмінова, бо ёсць планы атрымаць шлюб, каб дзіцятка было пад Божай апекай.

    • catholic_admin

      Паважаная Эліза! Вам неабходна тэрмінова звярнуцца да пробашча мясцовай парафіі!!!

  47. Сергей

    Хвала Христу!
    Я был венчан, но к сожалению семью сохранить не удалось. Сейчас я познакомился с женщиной с которой хотел бы создать семью. Она не венчана. Для неё венчание очень важно. Для меня то же. Но к сожалению это невозможно. Жить в грехе мы не можем. Что вы можете посоветовать?

  48. ярослав

    Хвала Христу! Хочу спросить как правильно питаться во время поста.Что разрешено и а что нет(какие продукты). Как правильно по дням питаться. Можно ли отмечать день рождения.

  49. Границы допустимого во взаимоотношениях между парнем и девушкой? О чем нужно говорить на исповеди, что является грехом?

  50. Добрый день! Хотела бы принять католическую веру. К кому мне обратиться? Живу в Витебске. Спасибо!

  51. Лізавета

    Хвала Хрысту! Некалькі дзен таму ў мяне спыталася сяброўка: як трэба святкаваць Пасху? Быццам бы ўсе мы ведаем традыцыі, фарбуем яйкі, робім кулічы і г.д., але нават не думаем пра тое, што ўсе гэта значыць. Я таксама зразумела, што не магу даць выразнага адказу на гэтае пытанне, пачала шукаць хоць якую літаратуру, пыталася ў святароў, ды проста ў інтэрнэце шукала і нічога адэкватнага не знайшла: па большасці нарысы былі перапоўненыя нейкімі забабонамі. Можа, не ўмею я шукаць, таму вырашыла проста скіраваць пытанне да кампетэнтных людзей: як трэба праводзіць Пасхальны Трыдуум і святкаваць саму Пасху? Дзякуй за адказ.

Оставить комментарий

Ваш email нигде не будет показанОбязательные для заполнения поля помечены *

*

Solve : *
3 + 8 =