Пустата – сінонім атэізму

emptiness-larry-marshallПрыхільнікі атэізму ў падтрымку сваіх поглядаў кажуць, што людзям не патрэбен Бог, каб знайсці сэнс жыцця, шчасце ці матывы для дабрачыннасці.

Аднойчы пасля маёй лекцыі ў Масачусэтскім тэхналагічным універсітэце мне давялося весці дыялог з атэістам. Ён сцвярджаў, што жыццё без Бога перапоўнена сэнсам: у ім ёсць месца здзіўленню і адкрыццю. Мой суразмоўца таксама адзначыў, што сам той факт, што мы маем магчымасць перажыць усё гэта, атрымаць уласны досвед ў гэтым вялізарным сусвеце – ужо цуд (дзіўна што, адчуўшы маю іронію, ад слова «цуд» ён адмовіўся).

Безумоўна, тыя, хто знаёмы з атэістамі, ведаюць, што няверуючы чалавек мае свой жыццёвы вопыт, пры чым не заўсёды адмоўны. Яны могуць быць дабрачыннымі, чулымі і шчодрымі людзьмі. Аднак, варта адзначыць, што ўсё гэта не таму, што яны атэісты, а хутчэй насуперак гэтаму.

Калі б атэісты давялі сваю тэорыю аб адсутнасці Бога да яе лагічнай вяршыні, то ім давялося б пагадзіцца з тым, што чалавечае жыццё не мае сэнсу. Калі пагадзіцца з імі, то жыццё нашае – з’ява выпадковая… а такія з’явы, як правіла бессэнсоўныя. Па словах вядомага атэіста, Бертрана Расэла: «Нараджэнне чалавека, яго рост, яго надзеі і страхі, яго любоў і яго перакананні з’яўляюцца толькі вынікам выпадковых спалучэнняў атамаў… Ні запал, ні гераізм, ні інтэнсіўнасць думак і пачуццяў асобы – нішто не можа захаваць жыццё навечна. Уся праца ў любым узросце, уся адданасць справе ці людзям, усё натхненне, усё ззянне чалавечага генія асуджаны загінуць у момант яго смерці. Увесь храм дасягненняў чалавека непазбежна будзе пахаваны пад абломкамі яго сусвету. Толькі з усведамленнем гэтага, толькі на трывалым падмурку адчаю, можна будаваць сваё існаванне». Што ж, трэба адзначыць, што, па меншай меры, Расэл у сваіх разважаннях быў вельмі паслядоўны.

Не складана зразумець, што, калі атэісты маюць рацыю і ў чалавека няма душы, то ўсе мы толькі матэрыял. Мы не больш чым складаныя сістэмы спружын і віджэтаў, якія ўзніклі з гелію і дасягнулі самасвядомасці. Па словах Джорджа Уолдэна: «Чатырыста гадоў таму існаваў збор малекул, названы Шэкспірам… Гэты “збор” напісаў «Гамлета».

Вядома, усе мы ведаем, што частка «матэрыялу» не мае ўнутранай каштоўнасці і вартасці. Як сказаў іншы вядомы атэіст, Фрэнсіс Крык: «Вы, вашыя радасці і вашыя смуткі, вашыя ўспаміны і амбіцыі, вашае пачуццё асобы і свабоднай волі на самай справе не больш, чым паводзіны вялізнага збору нервовых клетак і звязаных з імі малекул».

Пагадзіцеся, што гэта зусім аднабокі погляд на чалавека!

Калі паглыбіцца ў разважанні аб тым, што чалавек – толькі матэрыял, то можна прыйсці да высновы, што ён не мае ніякай вартасці, нічога не значыць. Збор клетак, якія маюць самасвядомасць, мае не большую каштоўнасць, чым мурашка ці камень, а таму імкненне да любові ці міласэрнасці з яго боку будуць абсурднымі.

У межах такога перакручанага светапогляду вельмі лагічнай можа здавацца вера ў апраўдальнасць забойства непаўнавартасных немаўлят прафесара з Прынстана Пітэра Сінгера — атэіста, нацыста, забойцы дзяцей. Ён кажа, што забойства мае сэнс, калі агульная сума шчасця павялічыцца пасля смерці такога немаўля. Да якой пустаты можна дайсці, калі прытрымлівацца такіх поглядаў! Дзякуй Богу, што атэісты памыляюцца! Тыя, хто будзе чытаць працы Сінгера, Валда, Крыка, Расэла, змогуць упэўніцца ў іх несумяшчальнасці з рэальным жыццёвым вопытам і гэта разахвоціць чытачоў.

А што ж тады сумяшчальна з вопытам атэістаў? Толькі адно: Бог. Калі яны адчуваюць любоў, радасць, цягу да дабра, дзейнічаюць бескарысна, то не дзякуючы іх веры ў тое, што ўсё у жыцці выпадкова, а чалавек – гэта збор малекул. Гэта таму, што яны былі створаны з пэўнай мэтай, таму што яны маюць душу, якая імкнецца да дабра, таму што яны адчуваюць любоў людзей навокал сябе, таму што створаны яны па вобразу Бога, і падобныя да Яго, так сама як вы і я.

grodnensis.by

для друку для друку