Прызнанне тэрарыстаў: быў запланаваны замах на знакаміты сабор Саграда Фамілія ў Барселоне

Па сведчаннях аднаго з 12-ці тэрарыстаў мараканскага паходжання, якія здзейснілі тэракты ў Барселоне і Камбрылс мінулым летам, яны павінны былі падарваць сабор Саграда Фамілія ў жніўні 2017 года.

Сведчанне Махамеда Улі Семмалла, з якіх вынікае, што мэтай тэракту быў храм у Барселоне, апублікавала ў чацвер, 6 жніўня, газета «El Español». Іспанскае перыядычнае выданне атрымала доступ да запісаў слуханняў са жніўня і верасня 2017 года. Першы з іх створаны праз пяць дзён пасля нападаў.

Па словах «El Español», тэрарыст сказаў у судзе: «Мы сядзелі на лаўцы, калі нам паведамілі, што базіліку Саграда Фамілія трэба зруйнаваць і мы павінны трымацца разам. Мы не хацелі ў гэта верыць. Хто можа яе знішчыць? І акрамя таго, мы звычайныя хлопцы».

Адна з мэтаў тэрарыстаў

Раней ужо было здагадка, што Саграда Фамілія можа быць адной з мэтаў тэрарыстаў з Рыполлу. Пра гэта пісала 22 жніўня 2017 года адной з першых газета «El Mundo». Тады яна таксама цытавала словы Шэмляля, які паказаў Саграду Фамілія сярод некалькіх іншых каталонскіх аб’ектаў, якія тэрарысты абралі для сваёй мэты.

Была таксама інфармацыя аб тым, што група, якую ўзначаліў імам Абдэльбакі Ас-Сатта, збіралася напасці на знакаміты стадыён «Camp Nou», дзе гуляе знакаміты футбольны клуб «Барселона».

Разбураныя планы тэрарыстаў

Па словах Шэмляля, удзельнікі тэрарыстычнай групы павінны былі ажыццявіць тэракт-самагубства. Іх планы перакрэсліў выбух на лагістычнай базе ў Альканар, дзе захоўваліся выбуховыя рэчывы. Ён адбыўся 16 жніўня 2017 года, за дзень да нападу ў Барселоне і за два дні да нападу ў Камбрылс.

Тэрарысты змянілі свае планы. Яны вырашылі 17 жніўня атакаваць групу турыстаў на пешаходнай вуліцы Рамбла, а на наступны дзень напасці на аўтамабілях, з нажамі, на мінакоў у Камбрылс.

У выніку гэтых нападаў былі забітыя ўсяго 16 чалавек і пацярпелі больш за 130. Паліцыя забіла шасцярых тэрарыстаў.

Каталонская штодзённая газета «Mes» паведамляе: бягучае расследаванне выключае, што тэрарысты з Рыполл дзейнічалі разам з джыхадзістамі з іншых краін. Следчыя дагэтуль не знайшлі ніякай прамой сувязі паміж выездам чальцоў тэрарыстычнай групы ў Бельгію ці Францыю і тэрарыстамі, якія жывуць там.

Саграда Фамілія — адна з найважнейшых і самых дарагіх сакральных будынкаў у свеце. Яе будаўніцтва пачалося ў 1882 годзе, а галоўным архітэктарам і будаўніком быў Антоніа Гаўдзі, які з’яўляецца кандыдатам на вынясенне да славы алтара.

Па матэрыялах CREDO са спасылкай на Aleteia

для друку для друку