Прыгожая і простая задума для хатняй каляднай стаенкі

З набліжэннем свята, напэўна, шмат бацькоў думае над тым, як цікава і карысна правесці час з дзецьмі, нагадаць ім гісторыю нараджэння Езуса, а пры нагодзе стварыць прыгожую святочную дэкарацыю.

Прапануем цудоўную задуму, як зрабіць бэтлеемскую стаенку са звычайных слоікаў.

Практычна ўсе патрэбныя для стварэння такой дэкарацыі элементы можна знайсці ў кожным доме. Дастаткова мець толькі некалькі слоікаў рознага памеру, ёлачныя агеньчыкі, ёлачныя цацкі і старую рамку, а таксама некалькі хваёвых галінак і шышак.

Патрэбныя элементы:

  • слоікі розных памераў;
  • аркушы A4 самаклейнай чорнай фольгі/паперы;
  • залатая фольга або бліскучая тканіна;
  • нажніцы;
  • клей;
  • ёлачныя агеньчыкі;
  • некалькі хваёвых галінак і шышак;
  • дэкаратыўныя галінкі;
  • круглыя чырвоныя ёлачныя шарыкі

Kрок 1:

Пашукайце ў інтэрнэце бясплатныя контуры постацяў стаенкі, раздрукуйце іх з левага боку самаклейнай фольгі і выражце.

Выразанне фігурак для каляднай стаенкі

Kрок 2:

Трымаючы слоік, дазвольце дзіцяці наклеіць на яго выразаныя контуры постацяў. Можна дапамагчы дзіцяці ў гэтым.

Наклейванне фігурак на слоік для каляднай стаенкі

Kрок 3:

Вазьміце старую рамку і ўстаўце ў яе кавалак чорнай або чырвонай паперы. Намалюйце на ім зорку, па краях наклейце папяровую стужку. Яна не з’яўляецца неабходнай, але дзякуючы ёй клей не будзе выходзіць за краі.

Выразанне зоркі для каляднай стаенкі

Kрок 4:

Kалі краі зоркі гатовыя, намажце яе ўнутры клеем і дайце дзіцяці наклеіць на слоік бліскучыя паперу або тканіну ці кавалак залатога ёлачнага ланцужка. Выкарыстайце тое, што маеце дома. Калі клей высахне, здыміце стужку.

Выкананне зоркі для каляднай стаенкі

Kрок 5:

Пастаўце слоікі на камодзе ці паліцы, змясціўшы самы вялікі ў сярэдзіне, а меншыя па баках. Потым пакладзіце ў сярэдзіну агеньчыкі, а выступаючыя провады закрыйце газетамі. Папрасіце дзіця дапамагчы ва ўпрыгожванні стаенкі галінкамі, ёлачнымі шарыкамі і шышкамі. Запаліце ўсе агеньчыкі і радуйцеся прыгожаму выніку сваёй працы.

Стаенка, зробленая ўласнаручна

Апрацаваў на аснове інтэрнэт-старонак кс. Юрый Марціновіч
grodnensis.by

для друку для друку