Прызначаны новы дырэктар Нацыянальнага “Карытас”

caritas_02На 60 Пленарным Пасяджэнні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі было прынята рашэнне назначыць на пасаду дырэктара Рэлігійнай Місіі “Дабрачыннае Каталіцкае Таварыства Карытас ” кс. Віталія Дабраловіча.

Нагадваем, што да гэтуль дырэктарам Нацыянальнага “Карытас” быў кс. Віктар Гайдукевіч SDB, які з 2009 году шчыра і аддана нёс сваю паслугу, выконваючы галоўную місію таварыства, а таксама заданне кожнага хрысціяніна — ахвярна служыў бліжняму. Несучы міласэрную Любоў тым, хто найбольш яе патрабуе.

Новы дырэктар “Карытас” Беларусі, кс. Віталій Дабраловіч,нарадзіўся 31 сакавіка 1979 г. у Ляпешках. Скончыў Вышэйшую Духоўную Семінарыю ў Гродне.

Святарскія пасвячэнні атрымаў 29 мая 2004г. з рук біскупа Аляксандра Кашкевіча ў Гродзенскай катэдры.

З 2004 па 2006 гг. быў вікарыем парафіі ў Бярозаўцах.
З 2006 г. стаў дырэктарам “Карытас” Гродзенскай дыяцэзіі.
З 2007 па 2009 гг. вывучаў эканоміку і права ў БДУ ў Мінску.

Ксёндз Віталій Дабраловіч з 2006 году нёс паслугу ў “Карытас” Гродзенскай дыяцэзіі. За гады працы кс. Віталія ў “Карытас” Гродна быў рэалізаваны шэраг дабрачынных праэктаў.

Пад кіраўніцтвам кс. Віталія, “Карытас” Гродна аказваў дапамогу перш за ўсё шматдзетным сем’ям, самотным людзям і бяздомным.

“Карытас” Гродна супрацоўнічае з парафіямі, школамі, адукацыйнымі ўстановамі, дабрачыннымі фондамі і таварыствамі, а таксама з бальніцамі.

caritas.by

для друку для друку