Прыёр супольнасці Тэзэ наведаў Мінск

13 і 14 красавіка па дарозе з Масквы ў Кіеў Мінск наведалі чальцы экуменічнай супольнасці Тэзе з Францыі на чале з яе прыёрам братам Алоісам.

Тэзе20-900x600

У першы дзень яны наведалі мінскі архікатэдральны касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі, у другі – грэка-каталіцкі цэнтр святога Язэпа і праваслаўную царкву Усіх смуткуючых радасць, паведамляе krynica.info.

14 красавіка ў грэка-каталіцкім цэнтры брат Алоіс адзначыў, што пасля сустрэчы Тэзе ў Чэхіі у чальцоў супольнасці з’явілася ідэя наведаць Расію і Украіну. Але і абмінуць Мінск яны не маглі, бо вельмі любяць Беларусь.

Тэзе12-900x600

Браты Тэзэ адказалі на пытанні вернікаў, якія прыйшлі на сустрэчу ў цэнтр святога Язэпа, і заклікалі да асаблівай малітвы за Папу Рымскага Францішка. “Калі я апошні раз бачыў Папу, ён меў вельмі змучаны выгляд”, — паведаміў прыёр Алоіс.

Тэзе13-900x600

для друку для друку