Пры санктуарыі св. Яна Паўла II з’явіўся Парк Міласэрнасці

Sanktuarium-Svyatogo-YAna-Pavla-IIПрэм’ер-міністр Польшчы Беата Шыдла і кардынал Станіслаў Дзівіш 25 ліпеня пасадзілі дрэвы ў Парку Міласэрнасці, які будзе створаны на тэрыторыі Цэнтрa Яна Паўла II «Не бойцеся» пры санктуарыі св. Яна Паўла II на Белых Морах у Кракаве.

З ініцыятывай стварэння парка Міласэрнасці на ўспамін аб гістарычнай падзеі для Кракава, Малапольшчы і Польшчы, якой з’яўляюцца Сусветныя дні моладзі 2016, выступілі леснікі.

Пачаткам стварэння такога незвычайнага парка стане пасадка саджанцаў вечназялёнага дрэва, якім з’яўляецца ціс.

Саджанцы, якія высадзілі ў кракаўскім Парку Міласэрнасці, выраслі з насення, якое благаславіў Папа Бэнэдыкт XVI у 2012 годзе падчас агульнапольскай пілігрымкі леснікоў у Ватыкан.

Вырасцілі іх лесаводы з лясніцтва Сыцув на тэрыторыі Рэгіянальнай Дырэкцыі дзяржаўных лясоў у Познані.

Насенне паходзіць з найстарэйшага цісу ў Польшчы, які мае прыблізны ўзрост 800 гадоў.

Пасля завяршэння пасадкі дрэў ціса, у парку Міласэрнасці адкрылі і асвяцілі памятны камень з памятным надпісам.

Deon.pl

для друку для друку