Протадыякан Кураеў: нічога ў свеце не зменіцца ад гэтай вячоркі ў Гаване

andrey_kuraevСустрэча ў Гаване Папы Рымскага Францішка і Патрыярха Маскоўскага Кірыла нічога не зменіць. Так лічыць протадыякан Рускай Праваслаўнай Царквы Андрэй Кураеў. «Нічога ў свеце не зменіцца ад гэтай вячоркі ў Гаване. Для Папы гэта звычайная сустрэча», — адзначыў у сваім блогу Андрэй Кураеў.

«Для праваслаўнага свету, у агульным — таксама. Астатнія патрыярхі ўжо не раз сустракаліся з пантыфікам. Што не замінае “Вестям” хлусіць, што пратакол сустрэчы невядомы, бо прэцэдэнтаў не было. Як гэта не было? З часоў патрыярха Афінагора такія сустрэчы праходзяць даволі часта. Так што калі гэта і падзея — то толькі ў жыцці нашай правінцыі, але не ў жыцці свету і Рыма», — лічыць протадыякан.

«Смешна чакаць чагосьці ад сустрэчы, адзін з удзельнікаў якой настолькі баіцца любой імправізацыі, што нават тэкст яшчэ не падпісанага камюніке раздадзены (і пракаментаваны) журналістам яшчэ да пачатку самой сустрэчы. Фотасесія — і не больш. Але нават яна не зробіць Маскоўскага Патрыярха фігурай, у сусветнай палітыцы раўназначнай Рымскаму Папе. У рэшце рэшт, ён сам выбраў для сябе ролю амбасадара прэзідэнта адной з многіх краін свету. Пазіцыя, моцная для гульні ўнутры краіны і яе дзяржапарату, але не заўсёды даючая бонусы для дыялогу ў вонкавым свеце», — адзначае Андрэй Кураеў.

krynica.info

для друку для друку