Пробашчу касцёла ў Салігорску забаранілі служыць у Беларусі

Польскі святар-францішканін 20 гадоў служыць у парафіі, удзельнічаў у будаўніцтве храма.

Як паведамляе katolik.life, у рыма-каталіцкую парафію святога Францішка ў Салігорску прыйшла сумная навіна — аб забароне пробашчу айцу Сабеславу Тамале OFM, паляку, ажыццяўляць рэлігійную дзейнасць з 31 студзеня.

— Навіна ашаламіла многіх людзей. Прычына такога рашэння невядомая, яе проста не называюць. Зараз парафіяне збіраюць подпісы пад зваротам у Савет Міністраў Беларусі да ўпаўнаважанага па справах рэлігіі і нацыянальнасці Леаніда Гулякі з просьбай аб падаўжэнні нясення пастырскага служэння ў парафіі для айца Сабеслава. Збор подпісаў працягнецца да 16 студзеня. Ён ажыццяўляецца з блаславення арцыбіскупа, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага Тадэвуша Кандрусевіча. На дадзены момант сабрана больш за 180 подпісаў. Пад зваротам могуць падпісацца не толькі каталіцкія вернікі, а ўсе неабыякавыя паўналетнія добраахвотнікі. Бо салігорскі каталіцкі храм у хуткім часе можа застацца без пастыра, — паведамляюць парафіяне.

Яны адзначаюць, што айцец Сабеслаў вельмі патрэбны парафіі. 20 гадоў ён служыць у Салігорску, удзельнічаў у будаўніцтве касцёла, шмат што ў храме зроблена яго рукамі.

Больш падрабязна пра служэнне а. Сабеслава можна прачытаць у артыкуле часопіса «Дыялог» >

для друку для друку